Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/66

Гэта старонка не была вычытаная

Альфрэд асалапелы… Першы рух:

— Забіць, яго, гада!..

Але згідна неяк…

— Ды: што-ж?.. Так!.. Тут няма жаднага патрыятызму!.. Французы плацяць ім за кожнае прынесенае вуха…

…Старая мароканская сыстэма…

— Альфрэд зноў у натаўпе.

— Вось той акоп, што былі пакінулі.

… Гох!…

— Гох!

— Гох!

Альфрэд ускочыў у акоп.

— Вось тое месца, дзе з гадзіну таму ён піў сваю ранішнюю каву з мармалядаю.

— Чорррт! — зноў зрываецца ў яго з языка…

Зноў пачынаецца гарматная страляніна.

Зноў пачынаецца звычайны, монотонны тупатлівы шал, што даўно страціў усю сваю дынамічнасьць.

— Альфрэд сядзіць у акопе, зьбірае думкі…

А ў вушох — зноў:

… „Фрэддзінька“!…

… „Фрэддзі“!…

… „Фрэээ“!..

І раптам — нейкі шалёны ўсхліп вырываецца з горла… —