Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/67

Гэта старонка не была вычытаная

Калі-б хто здолеў толькі разабраць сэнс гэтага ўскрыку…

Падбягаюць зьбэнтэжаныя таварышы…

— У чым справа?

— Фрэддзі Кляйн…

— Гістэрычны прыпадак!..

— Дзе?

— Што?..

— Прыпадак…

— Кіньце яго, хлопцы… Пройдзе!..

— Бач, — як абабіўся!..

— Пройдзе!..

І сапраўды:

прайшло…

… Прайшло… Але там, недзе, ў горле, ці мо‘ ў грудзёх, зачапіўся гэты шалёны ўсхліп, які меў такі выразны, яскравы сэнс, але якога ніхто не зразумеў. Зачапіўся, каб толькі часам перапаўзаць крыху вышэй, — у галаву, уядацца пазюрамі ў расхваляваны мозак, рваць яго на шматкі, пытаючыся:

— Калі-ж канец гэтай вайны?.. Калі-ж, нарэшце… Праклятае пытаньне!..













8. Варга на Рэйне.