Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная

… „Мы перамаглі, — у Расіі рэволюцыя“…

І раптам, — з салдацкіх шэрагаў нейкі голас парушыў „тое“ — — старое:

„Хто гэта „мы“, пане гаўптман“?..

…Замяшаньне…

Уначы ў бліндажы, ня гледзячы на зморанасьць доўга не маглі заснуць, варочаліся на саломе і час-ад-часу пыталіся ў суседа:

— Пэтэр, ці Стэфан — чуеш, — можа і праўда, хуткі канец?..

— Адольф, як ты думаеш, ці хутка?..

Альфрэд Кляйн, таксама ўзрушаны, доўга ня мог заснуць і ляжаў на сьпіне з расплюшчанымі вачым:

… „Можа і сапраўды… тады — дахаты… тады — да Грэтхэн“…

Ад Грэтхэн лістоў даўно нешта няма.. Дзе яна?.. Што з ёю“?..

… „Можа і праўда — хутка, тады — дахаты“…

Вочы зьліпаюцца. Думкі блытаюцца.

Раптам —

„Фрэддзінька!.. Фрэддзі!.. Фрэ!..“

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

У Бэрліне, як і заўсёды, усімі колерамі спэктр гарыць сьвятловая рэкляма.

Як і заўсёды, вуліцы поўняцца галодным людам, як і заўсёды мітусяцца трамваі, аўтобусы, аўтомобілі, фурманкі.

Каля вітрын рэдакцыі вячэрняга „Абэндблята“, ня гледзячы на позны час — натаўп. Настрой узьняты,