Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

— Ах, фраў фон-Рэйцэль, гэтыя няшчасныя раненыя! Трэба будзе ў хуткім часе наладзіць яшчэ адну вечарыну на іх карысьць!..

— Што-ж, фраў Мюльлер, — я заўсёды гатова дапамагчы добрай справе… Тым больш, што на гэтых вечарынах так весела.

— Так, так… Трэба дапамагаць… Вось я ў гэтым месяцы дзьве кашулі сама сшыла, уласнымі рукамі і паслала нашым салдацікам…

— Ах, якая вы добрая!..

Фраў Мюльлер сарамліва ўсьміхаецца і патупляе вочкі да долу.

— А сем‘і нашых салдацікаў сапраўды бядуюць. Ведаеце, я тут была ў аднае жанчыны… Страх проста, — яна адна і чацьвёра дзетак… галадуюць, хлеба ў іх няма!..

— Так! так! Але вы ўявеце сабе, я была ў Вісіньгенаў, дык у іх за абедам хлеб!.. Бяз картак дастаюць!.. Чорт знае, што такое!..

— Што вы кажаце! А мы з мужам пастанавілі пакуль цягнецца гэтая вайна, — мы хлеба зусім ня будзем есьці. Трэба, ведаеце, экономію рабіць… Ну, дагаварыліся з адным гандляром — ён будзе на прысылаць штодня сьвежыя бісквіты…

— „Бэрлінэр Тагэблят!

— „Бэрлінэр Тагэблят!

— „Бэрлінэр Тагэблят!..“