Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

кулы, радкі і літары, весткі. Вось і ліпень месяц.

З кожным днём, здаецца, бліжэй і бліжэй перамога, — раптам — як той пярун сярод яснага неба:

„Расійцы перайшлі ў наступ“…

„Аўстрыяцкі фронт у Галіччыне прарваны“…

„Расійцы пагражаюць Львову“…

… Мэрам засароміліся, прыціхлі газэты. Мэрам хворы ў часе крызы, прыціх Бэрлін. Мэрам тыя пацукі, прыціхлі, кінулі гутаркі аб згодзе салдаты ў бліндажох на фронце…

… „398 полк ляндштурмістых перакінуць на ўсходні фронт“…

Зноў пабеглі тлумліваю чаргою: гадзіны, дні, ночы, цягнікі, чыгуначныя станцыі, тэлеграфныя слупы.

Зноў пабеглі гарады, вёскі, мястэчкі, масты, рэкі, горы, лагчыны, сенажаці, палі, лясы.

Зноў цягнік, вагон, зноў сьпевы пад грукатаньне

„Ня плач дзяўчыначка, —
Ня плач дарэмна, —
Скончыцца тая вайна“…

Вось і Баранавічы. Далей ісьці паходным парадкам…

— Куды? —

Эта знае толькі пан гаўптман, ды яшчэ некалькі асоб — — паны афіцэры.

На станцыі — буфэт.