Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/86

Гэта старонка не была вычытаная

„Мір хатам, — вайна палацам“ — прагалашае ён, голасам поўным сілы і праканаласьці.

І натаўп —

раве, гудзе, стогне ў дружным крыку:

— Урра!..

— Гооох!…

— Гоох!..

— Урра!

Мітынг канчаецца пад спакойныя, але магутныя і ўсё захапляючыя гукі:

Гэта бой наш астатні
за працоўны народ,
каб ў лучнасьці братняй
узьняўся людзкі род.
Völker, hört die Signale!
Aùf zum letzten Gefächt!
Die Jnternacionale
Erkämpft das Mänschenrecht!

І словы гімну — нямецкія і расійскія — зьліваюцца ў адно, робяцца зразумелымі ўсім і кожнаму.

Раптам — ззаду, — з нямецкага боку нешта загуло, засьвістала…

Натаўп — застыў. Балючая няўцямнасьць на тварах…

Нехта крычыць: Знарад!

… Сухі трэск…

… Клуб дыму і агню…

… Трэскі, гальлё, каменьні, зямля…

— Уцякай!.. Нямецкая артылерыя!..

Альфрэд Кляйн, асалапелы, кінуўся наўцёк.

Па дарозе — спаткнуўся аб нейкі блакітна-шэры труп. Упаў. Падняўся. Зноў пабег.