Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/89

Гэта старонка не была вычытаная

Альфрэд Кляйн — стаіць і чакае. Ён поўны рашучасьці. Няхай потым судзяць!.. Няхай расстрэл!.. Ён зробіць тое, што задумаў, чаго-б гэта яму ні каштавала…

Альфрэд уваходзіць у пакой гаўптмана.

Орфайген сядзіць у крэсьле. Схіліўся перад пісьмовым сталом.

Кляйн застыў у дзьвярох,

… Вось зараз… … Зараз… … Выхаплю з кішэні і… Альфрэд Кляйн азірае пакоі…

Раптам — хістаецца.

… За крэслам — сьцяна прапала некуды, — згінула, зьнікла, а заместа яе пляц, такі знаёмы, і бурлівы натаўп, бязладны… А ўперадзе, зараз-жа за крэслам яна, Грэтхэн… Яна працягвае да яго рукі…

Фрэддзінька!…

Фрэддзі!..

Фрэээ!..

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Альфрэд робіць некалькі крокаў наперад, хістаецца, ледзьве ня падае…

— Кляйн, што з вамі?

… Зьнік пляц, зьнік натаўп, зьнікла яна…

Ля Альфрэда стаіць гаўптман Орфайген.

Падтрымлівае пад руку. Спачувальна ўзіраецца ў твар…

— Што з вамі?

— Нічога… пане… гаўптман… нездароў… выбачайце… ліст атрымаў…