Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/90

Гэта старонка не была вычытаная

— І прыйшоў прасіць водпуск?.. Добра на два тыдні можна! Я загадаю, каб на заўтра ўсе паперы былі гатовы…

Мерна стукаюць колы цягніка…

Мільгацяць чужыя назвы станцый…

…. Слёнім… Вольковіск… Біялішток…

А далей — чаргою праносяцца свае — такія родныя: — Просткен, Торн, Шнайдэмюле, (Франкфурт-ам-Одэр…

І нарэшце —

„Бэрлін-Ост“; „Бэрлін Фрыдрыхштрасэ“; „Бэрлін-Вэст“; Бэрлін-Шпандаў“…

Моабіцкая вуліца…

Усё, як даўней: вось і дом той- шасьціпавярховы…

— Угору!..

… Вось і трэці паверх… Званок…

… Дзьверы расчыняюцца…

… Што гэта?.. Чужыя твары… Можа госьці?..

— Я да цётачкі Элізабэт!

— Яна тут больш ня жыве… З панадворку, мансарда, калі ласка…

Дзьверы зачыняюцца…

Панадворак… Цёмныя ўсходцы… шосты паверх…

… Яшчэ ўсходцы… ага! пэўна тут!..

Званка няма. Стукат.