Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/92

Гэта старонка не была вычытаная
Разьдзел VIII
Мір ці вайна?

А ў паўночнай сталіцы зноў страляніна…

Зноў мільённыя масы варушацца па бруках…

Зноў — мітынгі, страляніна, страляніна, сьпевы:

„Мір хатам, — вайна палацам!..“

На пляцы, перад Зімовым палацам, мітусяцца недалужна бязвусыя твары юнкераў, зялёныя студэнцкія картузы, афіцэрскія папахі, гімназісцскія блакітныя шынэлі, — і:

гордасьць Керанскага — жаночы батальён…

А на Няве — крэйсар „Аўрора“ б‘е з гармат па палацы…

Недалужна мітусіцца перад сканчэньнем часовы ўрад… (… Часовы!..)

Тлумна, бязладна гудзе зьезд…

Рэзолюцыя: —

„Уся ўлада саветам“…