Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/95

Гэта старонка не была вычытаная

— Перамога бальшавікоў У Расіі.

— Новы ўрад выдаў маніфэст аб замірэньні!..

Вечар.

Дожджычак дробны. Туман. Змрокла сьвецяць вулічныя ліхтары. Блішчыць асфальт. Голадна. Сумна…

Альфрэд ідзе па вуліцы, нібы п‘яны. Думкі тлумна блытаюцца ў галаве. Думкі блытаюцца, мяшаюцца, наскакваюць адна на адну. У галаве — ці то вінэгрэт, ці то яешня нейкая. Ясна толькі адно: Няма… Няма яе… Няма…

— Бальшавіцкі ўрад у Расіі!.. — крычыць газэтчык.

— Дэкрэт аб замірэньні!..

— Бэрлінэр Тагеблят!..

— Дэкрэт аб замірэньні!..

… „Бальшавікі, што гэта? — А! — той, хто выступаўтады, перад Шмітам — той быў бальшавік… Шміт гаварыў пра іх „нашы“… Бальшавікі… замірэньне. — Ат!.. усе яны гавораць добра, пакуль улады ў свае рукі ня возьмуць… А тады — старыя песьні — абарона…

… „Няма яе… Няма…“

… „Вось, ідзі, абараняй, а што? Каго?“…

… Сіверным сьвістам пралятае аўтомобіль…

Нехта ўдвох. Дзяўчына нейкая кіруе.

Хто?

— Усёроўна… Абы канец…

… Бальшавікі…

І зноў:

Скрозь туман — скрозь змрочную вуліцу — гучыць ціхі, поўны жаху голас: