Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/98

Гэта старонка не была вычытаная

… Зноў шалеюць гарматы…

Зноў тарахцяць кулямёты…

Альфрэд Кляйн і Адольф Леман у выведцы…

Раптам — стрэл.

… Гудзеньне… Выбух…

Леман ляжыць на волкім вясновым сьнягу.

Сьнег — ня белы, брудна-шэры, а каля раненага — брудна-чырвоны…

— Адольф, братка, што з табою? — Альфрэд прыглядаецца да таварыша. Што гэта каля яго?.. чырвонае-шэрае… Ага!.. Рана ў жывот… асколкам… кішкі… У паветры нейкі нявыразны смурод…

— Адольф!

Ціхі стогн.

Альфрэд дастае пляшку гарэлкі, падносіць да вус- наў таварыша:

— Адольф, пі, братка, пі!.. Стогн.

У цяжкім напружаньні крыху паднялася галава.

— Фрэдазі!..

— Фрэддзінька!..

— Зрабі ласку…

— Застралі мяне!..

Альфрэд стаіць, асалапелы.

Апусьціў рукі. Вочы неяк застылі.

— Фрэдазі!..

— Застралі… мяне!..

— Забі!..