Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/99

Гэта старонка не была вычытаная

Альфрэд салапее, — погляд, нібы звар‘яцелы, коўзаецца па ляжачым таварышу, потым у бок, кудысьці ўправа — назад, — і з усіх ног Альфрэд Кляйн пачынае бегчы — у бок „сваіх“…

— Браткі… Хутчэй… Санітараў… Насілкі…

— Куды, — што ты?..

— Звар‘яцеў?..

— Кіньце… хутчэй… санітараў… там…

Скончыўся выпадковы перапынак гарматы, — зноў запляваліся вогненым дажджом, абсыпаюць вучастак між акопаў…

Прайсьці „туды“ немагчыма…

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Вечар.

Адольф Кляйн сядзіць у акопе, гарматы гохкаюць, рыюць абшары. Высунуць нос — немагчыма… Кляйн сядзіць і думае сваю думу…

— Рыхтуйцеся, хлопцы, ураньні ў наступ…

— „Наступ“ — чорт яго, — наступ…

і оаптам- сярод гарматнага грукату —

Альфрэд Кляйн чуе выразны енк:

— Ён!..

Альфрэд пачынае пільна ўслухвацца…

Нічога. Толькі шалёны скрогат артылерыі.

А ўначы — у бліндажы, — змораны Альфрэд сьпіць моцна, часта толькі прачынаецца. У сьне будзіць яго нейкі слабы голас: — Фрэддзі!.. Фрэддзінька!.. Застралі мяне!.. Забі!..