Старонка:Варта (1918).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

ні угледзіць калі, аграмаднае баздоньня нябеснае. А дарма… Бо ніколі ні асвяціць табе адразу старонкі нашае патаемнае.

∗     ∗

Аж стогніць сяло; аж ваўкі у лясу выюць, пудзюцца — дзівюцца; ажно птушкі на нач цёмную супакоіцца ня можуць — так гукаюць вясельле у дварэ старога Янкі.

Едынаго — прыгожаго, сына, любаго, Васіля свайго жэніць стары Янка. І ні шкадуюць на вясельлі крэпкай старасвецкай гарэлкі; ні жалеюць аўса таўковаго коням паезджан, што бяз ліку з усяе Амсціслаўшчыны, Галыншчыны і Гаршчыны зьехаліся к паважнейшаму сярод радні, заможнаму, ганароваму Янцы Славновічу.

Ходзіць ён, белавусы, У кужэльнай кашулі, пэрсідзкім паясом падперазаны; ходзіць — ні хаваіцца сярод шумных госьцікаў; спахваля, по-старыннаму, ён робіць усё, частуіць радню, суседзяў, сябраў, знаемых сваіх і усіх, хто прыехаў, прыйшоў, хто патрапіў толькі на вясельле тое.

Паходзіць, паходзіць і нінарокам зірнець на кут, дзе сядзіць князь малады, Васілька яго даражэнькі с княгінею сваею чорнавокаю; прыгожай Ганначкай. Ах, пара! Мусі, радуецца сэрцо у старога Янкі, што дажыў такога часу. Мусі, ласкочыць яго пад ложэчкай млосно — лёгкае абурэньне радасьці. Мусі, шчырую падзяку пяе Богу душа Янкіна.

А пойдуць скокі за скокамі. Пяюць свашкі песні свадзёбныя, шчырыя, як сама старына. Водзюць танок маладыя разьлічны. Паддае музыка жалю, і адвагі, і бодрасці, і сумнасці рвецца сэрцо чагось Думы лецяць дзіўныя.

Скачуць — гуляюць на, вясельлі… Адусюль зыйшліся, зьехалісь людзюхны нашыя.

∗     ∗

Гуляюць хлопцы і дзеўкі, дзяды і бабы, а не рано, ужо цямнеіць на дварэ, змрочыць на небі, — цёмная ноч на зямельку йдзець.

Завылі сабакі жаласне за сялібамі. Гаркнуць нівесь у які бок, німа ведама на каго, ды шмоўк! — у пуню з гаркатаннем хаваюцца ці бягуць куды, гдзе больш людзей.