Старонка:Варта (1918).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

І адразу пачулі ўсе, што па дарозе йдуць, па шляху, с — пад гайка, за сялібамі, ідуць і песьню пяюць нібы старцы якія, нібы гулякі заядлыя, безгаловыя. Не, стой! чу? што?… ліра чутна старэцкая і песьня смутная казацкая. Не ні песьня то казацкая: псальма старэцкая:

А род засмучоны;
Ад Хрыста ён адлучоны…

Усякія бываюць старцы… Можа то й ні старцы, а старцамі ідуць

Ходзіць нешто за гумнамі…

∗     ∗

А па ўсей Амсціслаўшчыні, Гаршчыні, аж у канец Галыншчыны цягніцца цёмны лес.

Bмшары ніпралазныя, бярлогі звярыныя, званы падзёмныя, сьпевы сьвятыя пад зямлёю у скляпох старадаўнішніх, княжэцкіх, пахаваных там ад вока людзкога на векі-вечныя.

— «Го го-го» — гудзіць у ноч глуха-немо цёмны лес. Скрыпаюць дрэвы хворыя, бахаюць вобземь з гукамі жудкімі. Стогнуць старыя дзяды лесавыя. Рыскаюць спуджэныя зьвяры, ды ад новаго чалавека ды шчэ больш смуцяць глухі, смутны лес. Пачаў адбівацца ад лесу новы чалавек. Ні прыходзіць ужо пад дубы тысяцачагадовыя, многабачыўшыя, пытацца аб долі — нядоле старонкі роднае.

Стогне лес…

Зарастаіць багно. Дарма, што пільна так беражэць яго лёс да часу астатняго. Адылі шчэ цурчаць лясовыя цурочкі, цуркі і цэлыя ручаі халодныя з Лоз Савіных, Машкоў Салаўіных, Залужжа, Чартаўшчыны, Гайка і Бора Шчыраго.

Прыгожэ там у вясну, калі дрэвы у ва ўсё зялёнае убіраюцца, ў апраткі дзіўныя паадзеваюцца калі аборкі у лядзі красачкамі мілымі, пахучымі і кволымі усцілаюцца. Калі лозы срэбнымі пушыстымі пупышачкамі сівымі манюць да сябе дзікіх пшчалак з усіх бакоў. Калі паветрэ цёплае, лёгкае.

— Я-куб! Я-куб! — сумуіць голасна зязюлечка. Ды ні просто зязюлька то шэрая: у даўныя часы тое здзеілося, што матка ў зязюлю абярнулася і с тых пор чэкаець да сябе сына Яку-