Старонка:Варта (1918).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

пазьнейшымі размерамі, быў ён толькі апаясаны Немігай, каторая як мы ужо казалі, была натуральным яго рвом. Апроч гэтаго трэба помніць, што мейсцэ, па катораму цякла Неміга, цяпер зусім ні тое, што калісьці было. У пачатку XIX сталецьця памешчык з ваколіц Менска, Чарноцкі, праз катораго маёнтак праплывала Неміга, перакапаў невялічкі узгорак і скіраваў русло рэчкі у другую старану, а усё гэта дзеля таго, каб дастаць больш вады для млына, збудаванаго пры хфальварку; апроч гэтага прасек гацьцю старае русло рэчкі.

Неміга пачынаецца у палуднёва заходняй старане Менска, каля Медвежына, затым цячэ у кірунку паўночна-усходнім і праплыўшы паміж узгоркамі уплывае у Свіслач. З гэтаго і відаць, што Менск з палуднёва-усходняй і палуднёвай старон зусім не акружэны Немігай. Гэтак і было дауней.

Вось апошняе і ненарокам прыводзіць нас да думкі, што Ізяславічы аблегалі Менск як раз з палудня: дзеля таго, што тут ні было вадзянай перэграды, Менск і быў найбольш даступным з гэтай стараны. Таму у часе аблогі Неміга, пэўней за усё, была свабоднай ад аблегаючых яе войскаў, у кожным разі у глаўнай яе часьці.

Пасьля узяцьця Менска, Ізяславічы, як паведае летапіс, забілі яго абаронцаў; жонак і дзяцей а далі сваім воям — дружыннікам. Як відаць гнеў Ізяславічоў ні зачапіў будынін Менска — ні яго унутрэнных забудоў, ні яго сьцен, — іначэй летапіс успомніў бы аб гэтым. А раз сьцены кругом былі цэлымі, дык проста за усё дапусціць, што Ізяславічы выйшлі з Менска такой жэ самай дарогай, якой і уварваліся ў яго — праз вароты або праз пралом з палудня. Гэткім чынам, пакінуўшы Менск, Ізяславічы ізноў такі знайходзіліся, хаця і нідалёка ад Немігі, але не на ёй; далейшым іх рухам было кіраваньне да рэкі, аб чым летапіс кажэ: «поидоша къ Немизѣ».

Праўда, тутака можна выклікаць і суперэчкі. Судзячы павэдлуг летапісу, узяцьце Менска адбылося ні пазьней 3 марца, калі Неміга магла замёрзнуць і, само сабою разумеецца, можна было зрабіць аблогу Менска з усіх старон. Але, калі-б гэта так было, калі дапусьціць моцнасць лёду дастатачную для вытрыманьня цяжкасьці нападаючых у такі досць ужо, як ні як, цёплы месяц, дык усётакі выходзіць пытанне: ці зручна агулам было карыстацца Ізяславічам гэтакім спосабам аблогі, займаючы водную паверхнасць рову ды паставіўшы сябе гэтым самым у вельмі нядобрыя варункі у параўнаньні з непрыяцелям, па старане якога былі узгоркі і высокія сцены.

Другая нязгоднасць датычэ вялічыні старажытнае Немігі. Гледзючы на цяперэшную Немігу, міма волі прыходзіцца ні верыць яе славі. Брудная, напоўвысахшая канава, поўная уселякай нечыстаты, вузкая і нікчэмная па свайму выгляду, Ці магла яна восем з лішкам сталецьцяў таму назад быць моцнай і пэўнай апораю Менска. Ці магла яна быць вартай успаміну у летапісе? Скэптычны розум ня толькі у факце успаміна у летяпісі імяні Немігі бачыць довад, які ня