Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/106

Гэта старонка не была вычытаная

— Але, даруйце мне, я сёння ў дрэнным настроі і не маю права наводзіць на іншых тугу, — сказаў Нехлюдаў.

— Чаму-ж вы ў дрэнным настроі?

— Дазвольце мне не гаварыць чаму, — сказаў ён, шукаючы свой капялюш.

— А памятаеце, як вы казалі, што трэба заўсёды гаварыць праўду, і як вы тады ўсім нам гаварылі гэткія жорсткія праўды. Чаму-ж цяпер вы не хочаце сказаць? Памятаеш, Міссі? — звярнулася Кацярына Аляксееўна да Міссі, якая вышла да іх.

— Таму, што тое была гульня, — адказаў Нехлюдаў сур‘ёзна. — У гульні можна, а ў сапраўднасці мы гэткія дрэнныя, гэта значыць — я гэткі дрэнны, што мне, прынамсі, гаварыць праўды нельга.

— Не папраўляйцеся, а лепш скажыце, чым-жа мы гэткія дрэнныя, — сказала Кацярына Аляксееўна, гуляючы словамі і нібы не заўважваючы сур‘ёзнасці Нехлюдава.

— Няма нічога горшага, як прызнаваць сябе ў дрэнным настроі, — сказала Міссі. — Я ніколі не прызнаюся ў гэтым сабе і ад гэтага заўсёды бываю ў добрым настроі. Што-ж, хадземце да мяне. Мы пастараемся разагнаць вашу mauvaise humeur[1].

Нехлюдаў адчуваў сябе падобна таму, як павінен адчуваць сябе конь, калі яго гладзяць, каб надзець цуглі і весці запрагаць. А яму сёння больш, чым калі-небудзь, было непрыемна вазіць. Ён папрасіў прабачэння, што яму трэба дамоў, і пачаў развітвацца. Міссі больш, чым звычайна, затрымала яго руку.

— Памятайце, што тое, што важна для вас, важна і для вашых прыяцеляў, — сказала яна. — Заўтра прыедзеце?

— Напэўна не, — сказаў Нехлюдаў і, адчуваючы сорам, ён сам не ведаў, за сябе ці за яе, пачырванеў і паспешна вышаў.

— Што такое? Comme cela m‘intrigue[2], — гаварыла Кацярына Аляксееўна, калі Нехлюдаў пайшоў. — Я абавязкова

  1. Дрэнны настрой.
  2. Як гэта мяне цікавіць.