Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/119

Гэта старонка не была вычытаная

быў чырвоны, у плямах, з шырока расстаўленымі чорнымі вачыма і тоўстымі кароткімі губамі, якія не закрывалі белых вышчарыстых зубоў. Яна пісклява, з перапынкамі, смяялася з таго, што рабілася на дварэ. Арыштантка гэта, якой далі мянушку Хорашаўка за яе франтаватасць, судзілася за крадзеж і падпал. За імі ззаду стаяла ў вельмі бруднай шэрай кашулі ўбогая худая, жылістая і з вялікім жыватом цяжарная жанчына, якая судзілася за ўкрыванне пакражы. Жанчына гэта маўчала, але ўвесь час з замілаваннем усміхалася на тое, што рабілася на дварэ. Чацвертая, што стаяла каля акна, невысокая прысадзістая вясковая жанчына з вельмі пукатымі вачыма і добрадушным тварам, якая адбывала пакаранне за карчмарства. Жанчына гэта — маці хлопчыка, які гуляў з бабулькай, і сямігадовай дзяўчынкі, што была з ёю-ж у турме, таму што не было з кім пакінуць іх, — таксама, як іншыя, пазірала ў акно, але няспынна вязала панчоху і сярдзіта маршчынілася, заплюшчваючы вочы на тое, што гаварылі арыштанты, праходзячы на дварэ. Дачка-ж яе, сямігадовая дзяўчынка, з белымі распушчанымі валасамі, стоячы ў адной кашулі побач з рыжай і ўхапіўшыся худзенькай маленькай ручкай за яе спадніцу, з утаропленымі вачыма ўважліва прыслухоўвалася да тых непрыстойных слоў, якімі перакідаліся жанчыны з арыштантамі, і шэптам, нібы завучваючы, паўтарала іх. Дванаццатая арыштантка была дзячкова дачка, што ўтапіла ў калодзежы прыжытага ёю дзіцёнка. Гэта была высокая, стройная дзяўчына са зблытанымі валасамі, якія выбіваліся з нядоўгай тоўстай русай касы, і ўтаропленымі пукатымі вачыма. Яна, не звяртаючы ніякай увагі на тое, што рабілася вакол яе, хадзіла босая і ў адной бруднай шэрай кашулі то ўзад, то ўперад па вольнаму месцу камеры, крута і хутка паварачваючыся, калі даходзіла да сцяны.


XXXI

Калі загрымеў замок, і Маславу ўпусцілі ў камеру, усе абярнуліся да яе. Нават дзячкова дачка на мінуту спынілася, пагдядзела на Кацярыну, падняўшы бровы, але, нічога