Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/121

Гэта старонка не была вычытаная

калі сустрэлася вачыма з хлопчыкам, які перавёў свае сур‘ёзныя вочы з калачоў на яе, яна ўжо не магла стрымлівацца. Увесь твар яе задрыжэў, і яна разрыдалася.

— Я казала: даставай адваката сапраўднага, — сказала Караблёва. — Што-ж, на высылку? — запытала яна.

Маслава хацела адказаць і не магла, а, рыдаючы, дастала з калача каробку з папяросамі, на якой была намалявана румяная дама з вельмі высокай прычоскай і з адкрытымі трохвугольнікам грудзьмі і падала яе Караблёвай. Караблёва паглядзела на карцінку, пакачала сярдзіта галавой, пераважна на тое, што Маслава гэтак дрэнна траціла грошы, і, дастаўшы адну папяроску, закурыла яе аб лямпу, зацягнулася сама, а потым сунула Маславай. Маслава, не перастаючы плакаць, прагна пачала раз за разам уцягваць у сябе і выпускаць тытуновы дым.

— Катарга, — прагаварыла яна, усхліпваючы.

— Не баяцца яны бога, міраеды, крывасмокі праклятыя, — прагаварыла Караблёва. — Без віны засудзілі дзеўку.

У гэту мінуту сярод жанчын, што асталіся каля акон, прагучэў раскат рогату. Дзяўчынка таксама смяялася, і яе тонкі дзіцячы смех зліваўся з хрыплым і пісклявым смехам дарослых. Арыштант з двара нешта зрабіў такое, што падзейнічала гэтак на тых, што глядзелі ў вокны.

— Ах, кабель голены! Што робіць, — сказала рыжая і, вагаючыся ўсім тлустым целам, прыціснуўшыся тварам да кратаў, закрычала бязглуздыя, непрыстойныя словы.

— Вось скура барабанная! Чаго рагоча! — сказала Караблёва, пакачаўшы галавой на рыжую, і зноў звярнулася да Маславай.

— Ці багата гадоў?

— Чатыры, — сказала Маслава, і слёзы пацяклі гэтак часта з яе вачэй, што адна трапіла на папяросу.

Маслава сярдзіта скамячыла яе, кінула і ўзяла другую. Вартаўніца, хаця яна і не курыла, адразу-ж падняла недакурак і пачала распраўляць яго, не спыняючы размовы.

— Відаць, і сапраўды, лябёдка, — сказала яна, — праўду кныр з‘еў. Робяць, што хочуць. А мы думалі, што вызваляць. Мацвееўна кажа: вызваляць, а я кажу: не, кажу, ля-