Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/122

Гэта старонка не была вычытаная

бёдка, чуе маё сэрца, заядуць яны яе, сардэчную, так і вышла, — казала яна, са здавальненнем слухаючы гук свайго голаса.

За гэты час арыштанты ўжо ўсе прайшлі праз двор, і жанчыны, якія перагаварваліся з імі, адышлі ад акон і таксама падышлі да Маславай. Першая падышла лупатая карчмарка з сваёй дзяўчынкай.

— Што-ж, дужа строга? — запытала яна, падсеўшы каля Маславай і працягваючы хутка вязаць панчоху.

— Таму і строга, што грошай няма. А каб былі грошы ды спрытнага адваката наняць, дык апраўдалі-б, — сказала Караблёва. — Той, як гэта яго, калматы, насаты, — той, дарагая мая, з вады сухога вывезе. Каб яго ўзяць.

— Як-жа, узяла, — выскаліўшы зубы, сказала, падсеўшы да іх, Хорашаўка, — той менш, чым за тысячу і плюнуць табе не возьмецца.

— Відаць, ужо гэткая твая планіда, — заступілася бабулька, што сядзела за падпал. — Ці лёгка: адбіў жонку ў хлопца, ды яго-ж вошай карміць засадзіў і мяне туды-ж, старую, — пачала яна соты раз расказваць сваю гісторыю. Ад турмы ды ад торбы, відаць, не адмаўляйся. Не торба, дык турма.

— Відаць, у іх усё гэтак, — сказала карчмарка і, зірнуўшы на галаву дзяўчынкі, паклала панчоху каля сябе, прыцягнула да сябе дзяўчынку паміж ног і пачала спрытнымі пальцамі шукаць ёй у галаве. — „Навошта віном гандлюеш?“ А чым-жа дзяцей карміць? — казала яна, працягваючы сваю прывычную справу.

Гэтыя словы шынкаркі напомнілі Маславай аб віне.

— Вінца-бы, — сказала яна Караблёвай, выціраючы рукавом кашулі слёзы, і толькі зрэдку ўсхліпваючы.

Гамыркі? Што-ж, давай, — сказала Караблёва.


XXXII

Маслава дастала з калача грошы і дала Караблёвай купон. Караблёва ўзяла купон, паглядзела і, хоць была непісьменнай, паверыла Хорашаўцы, якая ўсё ведала, што па-