Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/129

Гэта старонка не была вычытаная

— Так, я ўсяму прычына. І вось гэта змяніла ўсе мае планы.

— Якая-ж ад гэтага можа быць для вас змена? — стрымліваючы ўсмешку, сказала Аграфена іІятроўна.

— А тая, што калі я прычына таго, што яна пайшла па гэтаму шляху, дык я-ж і павінен зрабіць, што магу, каб дапамагчы ёй.

— Гэта ваша добрая воля, толькі віны тут вашай асаблівай няма. З усімі бывае, і калі з розумам, дык усё гэта загладжваецца і забываецца, і жывуць, — сказала Аграфена Пятроўна сурова і сур‘ёзна, — і вам гэта на сябе браць няма чаго. Я і раней чула, што яна не па той дарозе пайшла, дык хто-ж у гэтым вінават?

— Я вінаваты. А таму і хачу паправіць.

— Ну, ужо гэта цяжка паправіць.

— Гэта мая справа. А калі вы пра сябе думаеце, дык тое, што мама жадала…

— Я пра сябе не думаю, мне нябожчыца столькі дабра зрабіла, што нічога не жадаю. Мяне Лізанька запрашае (гэта была яе замужняя пляменніца), я да яе і паеду, калі буду непатрэбна. Толькі вы дарэмна бярыцё гэта да сэрца — з усімі гэта бывае.

— Ну, я не гэтак думаю. І ўсё-ж прашу вас, дапамажыце мне здаць кватэру і рэчы прыбраць. І не злуйцеся на мяне. Я вельмі, вельмі дзякую за ўсё.

Дзіўная справа: з таго часу, як Нехлюдаў зразумеў, што ён сам сабе благі і брыдкі, з таго часу іншыя перасталі быць брыдкімі яму; наадварот, ён адчуваў і да Аграфены Пятроўны і да Карнея ласкавасць і павагу. Яму хацелася пакаяцца і перад Карнеем, але выгляд у Карнея быў гэткі самавіта-пачцівы, што ён не адважыўся гэта зрабіць.

Па дарозе ў суд, праязджаючы па гэтых самых вуліцах, на тым самым рамізніку, Нехлюдаў здзівіўся сам з сябе, да якой ступені ён сёння адчуваў сябе зусім іншым чалавекам.

Жаніцьба на Міссі, якая здавалася яшчэ ўчора гэтак блізкай, уяўлялася яму цяпер зусім немагчымай. Учора ён разумеў сваё становішча гэтак, што не былоі сумнення, што яна