Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/132

Гэта старонка не была вычытаная

і перакрыжаваных запытанняў. Сведка-гарадавы на запытанні старшыні, абвінаваўцы, абаронцы вяла адказваў: „так точна-с“, „не магу ведаць“ і зноў „так точна“…, але, не гледзячы на яго салдацкую прыбітасць і машынападобнасць, відаць было, што ён шкадаваў хлопчыка і неахвотна расказваў, як ён злавіў яго.

Другі сведка, абкрадзены дзядок, дамаўласнік і ўласнік палавікоў, відаць, нервовы чалавек, калі ў яго пыталіся, ці прызнае ён свае палавікі, вельмі неахвотна прызнаў іх сваімі; калі-ж таварыш пракурора пачаў дапытваць яго аб тым, што ён думаў рабіць з палавікамі, ці вельмі яны яму былі патрэбны, ён раззлаваўся і адказаў: „І хай яны згараць, гэтыя самыя палавікі, яны мне і зусім непатрэбны. Каб я ведаў, што столькі з-за іх клопату будзе, дык не толькі-б не шукаў, а прыплаціў-бы да іх красненькую, нават і дзве-б аддаў, толькі каб не цягалі на допыты. Я на рамізніках рублёў 5 праездзіў. А я-ж хворы. У мяне грыжа і рэўматызмы“.

Так гаварылі сведкі, сам-жа абвінавачаны ва ўсім прызнаваў сябе вінаватым і, нібы злоўлены звярок, бессэнсоўна азіраючыся па баках, няроўным голасам, расказаў усё, як было.

Справа была ясная, але таварыш пракурора, таксама, як і ўчора, падымаючы плечы, задаваў тонкія пытанні, якія павінны былі злавіць хітрага злачынцу.

У сваёй прамове ён даказваў, што пакража зроблена ў жылым памяшканні і са ўзломам, а таму хлопчыку трэба даць самае цяжкое пакаранне.

Прызначаны-ж ад суда адвакат даказваў, што пакража зроблена не ў жылым памяшканні і што таму, хаця злачынства нельга адмаўляць, але ўсё-ж злачынца яшчэ не з‘яўляецца гэткай небяспекай для грамадства, як гэта сцвярджаў таварыш пракурора.

Старшымя таксама, як і ўчора, выдаваў з сябе бесстароннасць і справядлівасць і падрабязна тлумачыў і наказваў прысяжным тое, што яны ведалі і не маглі не ведаць. Гэтак-жа, як учора, рабіліся перапынкі, гэтак-жа курылі, гэтак-жа судовы прыстаў ускрыкваў: „суд ідзе“, і гэтак-жа,