Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/133

Гэта старонка не была вычытаная

намагаючыся не заснуць, сядзелі два жандары з аголенай зброяй, пагражаючы злачынцу.

Са справы было відаць, што гэтага хлопчыка бацька падлеткам аддаў на тытуновую фабрыку, дзе ён пражыў пяць год. Сёлета яго зволіў гаспадар пасля адной непрыемнасці гаспадара з рабочымі і, астаўшыся без месца, ён хадзіў без работы па горадзе, прапіваючы з сябе апошняе. У шынку ён сышоўся з гэткім самым, як і ён, слесарам, які яшчэ раней астаўся без месца і многа піў, і яны ўдвух, уначы, п‘яныя, зламалі замок і ўзялі адтуль першае, што траліла пад рукі. Іх злавілі. Яны ва ўсім прызналіся. Іх пасадзілі ў турму, дзе слесар, чакаючы суда, памёр. А вось хлопчыка цяпер судзілі, як небяспечную істоту, ад якой трэба абараніць грамадства.

— „Гэткая-ж небяспечная істота, як учарашняя злачынніца, — думаў Нехлюдаў, слухаючы ўсё, што адбывалася перад ім. — Яны небяспечныя, а мы бяспечныя?.. Я — распуснік, блуднік, ашуканец і ўсе мы, усе тыя, якія, ведаючы мяне гэткім, як я ёсць, не толькі не зневажалі, але паважалі мяне?

Але калі-б нават і быў гэты хлопчык самы небяспечны для грамадства чалавек з усіх людзей, якія знаходзяцца ў гэтай зале, дык што-ж, цвяроза разважаючы, трэба зрабіць, калі ён папаўся?

Зусім відавочна, што хлопчык гэты не якісьці асаблівы злодзей, а самы звычайны — гэта бачаць усе — чалавек, і што зрабіўся ён тым, што ёсць, толькі таму, што знаходзіўся ў такіх умовах, якія нараджаюць такіх людзей. І таму, здаецца, зразумела, што, для таго каб не было такіх хлопчыкаў, трэба пастарацца знішчыць тыя ўмовы, пры якіх ствараюцца такія няшчасныя істоты.

Што-ж мы робім? Мы хапаем гэткага аднаго хлопчыка, які выпадкова папаўся нам, ведаючы вельмі добра, што тысячы гэткіх астаюцца не злоўленымі, і садзім у турму, на ўмовы поўнай бяздзейнасці, або самай нездаровай і бессэнсоўнай працы, разам з гэткімі-ж, як і ён, аслабелымі людзьмі, якія заблыталіся ў жыцці, а потым ссылаем яго казённы кошт ў кампаніі самых распусных людзей з Маскоўскай губерні ў Іркуцкую.