Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/145

Гэта старонка не была вычытаная

і тыя-ж словы, хрысцілася і кланялася. Дзячыха нерухома сядзела на нарах і тупым санлівым поглядам глядзела перад сабой. Хорашаўка падвівала на палец масляныя жорсткія чорныя валасы.

Па калідоры пачуліся крокі, зашлёпалі коты, загрымеў замок, і ўвайшлі два арыштанты-парашачнікі ў куртках і кароткіх, куды вышэйлы так, шэрых нагавіцах і, з сур‘ёзнымі сярдзітымі тварамі, падняўшы на воданос смярдзючую кадку, панеслі яе вон з камеры. Жанчыны вышлі ў калідор да кранаў памыцца. Ля кранаў адбылася сварка рыжай з жанчынай, што вышла з другой, суседняй камеры. Зноў лаянка, крыкі, скаргі…

— Хіба карцара захацелі! — закрычаў надзірацель і пляснуў рыжую па гладкай голай спіне так, што шчаўканула на ўвесь калідор. — Каб голаса твайго чутно не было.

— Вось разгуляўся стары, — сказала рыжая, прыняўшы гэта абыходжанне за ласку.

— Ну, хутчэй! Ідзіце да абедні.

Не паспела Маслава прычасацца, як прышоў сматрыцель са світай.

— На паверку! — крыкнуў надзірацель.

З другой камеры вышлі іншыя арыштанткі, і ўсе пасталі ў два рады ўсцяж калідора, прычым жанчыны задняга раду павінны былі класці рукі на плечы жанчын першага раду. Усіх пералічылі.

— Пасля паверкі прышла надзірацельніца і павяла арыштантак у царкву. Маслава з Фядос‘яй знаходзіліся ў сярэдзіне калоны, у якой было больш сотні жанчын, якія вышлі з усіх камер. Усе былі ў белых хусцінках, кофтах і спадніцах, і толькі зрэдку сярод іх трапляліся жанчыны ў сваіх каляровых адзеннях. Гэта былі жанкі з дзецьмі, што ішлі за мужамі. Усе сходні былі захоплены гэтым шэсцем. Чуўся мяккі тупат абутых у коты ног, гоман, часам смех. На паваротцы Маслава ўбачыла злосны твар свайго ворага, Бачковай, якая ішла ўперадзе, і паказала яго Фядос‘і. Сышоўшы ўніз, жанчыны замаўчалі і, хрысцячыся і кланяючыся, пачалі праходзіць у адчынення дзверы яшчэ пустой царквы, якая блішчэла золатам. Іхняе месца было направа і яны, ціскаючы-