Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/148

Гэта старонка не была вычытаная

Пажадала некалькі дзяцей.

Загадзя запытаўшы дзяцей аб іх імёнах, свяшчэннік, ассцярожна зачэрпваючы лыжачкай з чашкі, пхаў глыбока ў рот кожнаму з дзяцей па кавалачку хлеба ў віне, а дзячок, тутака-ж выціраючы раты дзецям, вясёлым голасам спяваў песню аб тым, што дзеці ядуць цела бога і п‘юць яго кроў. Пасля гэтага свяшчэннік аднёс чашку за пераборку і, дапіўшы там усю кроў, што знаходзілася ў чашцы і з‘еўшы ўсе кавалачкі цела бога, старанна абсмактаўшы вусы і выцершы рот і чашку, у самым вясёлым настроі, парыпваючы тонкімі падэшвамі апойкавых ботаў, бадзёрымі крокамі вышаў з-за пераборкі.

На гэтым скончылася галоўнае хрысціянскае богаслужэнне. Але свяшчэннік, жадаючы ўцешыць няшчасных арыштантаў, дадаў да звычайнай службы яшчэ асаблівую. Асаблівая гэта служба, складалася з таго, што свяшчэннік, стаўшы перад выкаваным залатым абразом (з чорным тварам і чорнымі рукамі), які лічыўся вобразам таго самага бога, якога ён еў, асвятлёным дзесяткамі васкавых свечак, пачаў дзіўным і фальшывым голасам ні то спяваць, ні то гаварыць наступныя словы: „Иисусе сладчайший, апостолов славо, Иисусе мой, похвала мучеников, владыко всесильне, Иисусе спаси мя, Иисусе спасе мой, Иисусе мой краснейший, к тебе притекающего, спасе Иисусе, помилуй мя, молитвами рождшия тя, всех, Иисусе, святых твоих, пророк-же всех, спасе мой Иисусе, и сладости райские сподоби, Иисусе человеколюбче!“

На гэтым ён спыніўся, перадыхнуў, перахрысціўся, пакланіўся ў зямлю, і ўсе зрабілі тое самае. Кланяўся сматрыцель, надзірацелі, арыштанты і наверсе асабліва часта забразгаталі кайданы. — „Ангелов творче и господи сил, — працягваў ён, — Иисусе пречудный, ангелов удивление, Иисусе пресильный, прародителей избавление, Иисусе пресладкий, патриархов величание, Иисусе преславный, царей укрепление, Иисусе преблагий, пророков исполнение, Иисусе предивный, мучеников крепость, Иисусе претихий, монахов радосте, Иисусе премилостивый, пресвитеров сладость, Иисусе премилосердый, постиников воздержание, Иисусе пресладостный, преподобных радование, Иисусе пречистый,