Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

і кошык з свежым калачом, сухарыкамі і бісквітамі. Каля прыбора ляжалі атрыманыя лісты, газеты і новая кніжка „Revue des deux Mondes“. Нехлюдаў толькі што хацеў узяцца за лісты, як з дзвярэй, што ішлі ў калідор, выплыла поўная жанчына ў гадах у трауры з мярэжнай наколкай на галаве, якая закрывала ёй няроўную сцежку прабора. Гэта была пакаёўка нябожчыцы, нядаўна ў гэтай самай кватэры памершай маці Нехлюдава, Аграфена Пятроўна, якая асталася пры сыне ў якасці эканомкі.

Аграфена Пятроўна год дзесяць у розны час жыла з маці Нехлюдавай за граніцай і мела выгляд і манеры пані. Яна жыла ў доме Нехлюдавых з дзяцінства і ведала Дзмітрыя Іванавіча яшчэ Міценькам.

— Добрай раніцы, Дзмітрый Іванавіч.

— Добрай раніцы, Аграфена Пятроўна. Што новенькага? — запытаў Нехлюдаў, жартуючы.

— Ліст або ад княгіні, або ад князёўны. Пакаёўка даўно прынесла, у мяне чакае, — сказала Аграфена Пятроўна, падаючы ліст і значна ўсміхаючыся.

— Добра, зараз, — адказаў Нехлюдаў, узяўшы ліст, і, заўважыўшы ўсмешку Аграфены Пятроўны, нахмурыўся.

Усмешка Аграфены Пятроўны азначала, што ліст быў ад князёўны Карчагінай, з якой, на думку Аграфены Пятроўны, Нехлюдаў збіраўся ажаніцца. І гэта здагадка, выражаная ўсмешкай Аграфены Пятроўны, была непрыемнаю для Нехлюдава.

— Дык я ёй скажу пачакаць, — і Аграфена Пятроўна, захапіўшы шчотачку для змятання са стала, каторая ляжала не на месцы, і пераклаўшы яе на другое месца, выплыла са сталовай.

Нехлюдаў, адпячатаўшы пахучы ліст, пададзены яму Аграфенай Пятроўнай, пачаў чытаць яго.

„Выконваючы ўзяты на сябе абавязак быць вашай памяццю, — было напісана на аркушы шэрай тоўстай паперы з няроўнымі краямі вострым, але разгоністым почыркам, — начамінаю вам, што вы сёння, 28-га красавіка, павінны быць у судзе прысяжных і таму не можаце ніяк ехаць з намі і Коласавым глядзець карціны, як вы, з уласцівай вам лёгка-