Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

думнасцю, учора абяцалі; à moins que vous ne soyez disposè à payer à la cour d‘assises les 300 roubles d‘amende, que vous refusez pour votre cheval[1], за тое, што не з‘явіліся своечасова. Я прыгадала гэта ўчора, як толькі што вы пайшлі. Дык не запамятайце-ж.

Кн. М. Карчагіна“.

На другім баку было дадана:

„Maman vous fait dire que votre couvert vous attendra jusqu’à la nuit. Venez absolument à quelle heure que cela soit[2].

М. К.“.

Нехлюдаў зморшчыўся. Запіска была працягам той тонкай работы, якую вось ужо два месяцы рабіла над ім князёўна Карчагіна і сутнасць якой была ў тым, што непрыкметнымі ніцямі ўсё больш і больш звязвала яго з ёю. А тым часам, апрача той звычайнай нерашучасці перад жаніцьбай людзей не першай маладосці і не палка закаханых, у Нехлюдава была яшчэ значная прычына, з-за якой ён, каб нават і адважыўся, не мог-бы зараз прапанаваць шлюб. Прычына гэта была не ў тым, што ён 10 год назад спакусіў Кацюшу і пакінуў яе, гэта ён зусім забыў, і ён не лічыў гэта перашкодай для свае жаніцьбы; прычына гэта была ў тым, што ў яго ў гэты самы час была з замужняй жанчынай сувязь, якая, хаця і была парвана цяпер з яго боку, але не было яшчэ прызнана парванай ёю.

Нехлюдаў быў вельмі нясмелым з жанчынамі, але менавіта гэта яго нясмеласць і выклікала ў гэтай замужняй жанчыны жаданне скарыць яго. Жанчына гэта была жонкай прадвадзіцеля дваранства таго павета, на выбары якога ездзіў Нехлюдаў. І жанчына гэта ўцягнула яго ў сувязь, якая з кожным днём усё больш і больш захапляла Нехлюдава і разам з тым усё больш і больш адштурхвала. Спачатку Нехлюдаў не мог перамагчы спакусы, потым, адчуваючы сябе вінаватым перад ёю, ён не мог парваць гэтай сувязі без яе згоды. Вось гэта і было прычынаю, з-за якой Нех-

  1. Прынамсі, калі вы не маеце намеру плаціць суду 300 рублёў штрафу, якіх вы пашкадавалі на тое, каб купіць каня.
  2. Мама прасіла вам перадаць, што ваш прыбор будзе чакаць вас да начы. Прыходзьце, абавязкева, калі хочаце.