Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/161

Гэта старонка не была вычытаная

шкаджаюць, — але калі нельга ўжо выправіць мінулага, дык я цяпер зраблю ўсё, што магу. Скажыце…

— Як гэта вы знайшлі мяне? — не адказваючы на яго пытанне, запытала яна, і гледзячы і не гледзячы на яго сваімі касымі вачыма.

„Божа мой! Памажы мне. Навучы мяне, што мне рабіць!“ гаварыў сабе Нехлюдаў, гледзячы на яе гэткі зменены, непрыгожы цяпер твар.

— Я пазаўчора быў прысяжным, — сказаў ён, — калі вас судзілі. Вы не пазналі мяне.

— Не, не пазнала. Некалі мне было пазнаваць. Ды я і не глядзела, — сказала яна.

— Дзіцёнак быў-жа? — запытаў ён і адчуў, як твар яго пачырванеў.

— Тады-ж, слава богу, памёр, — коратка і злосна адказала яна, адварочваючы ад яго погляд.

— Як-жа, ад чаго?

— Я сама хворая была, ледзьве не памерла, — сказала яна, не падымаючы вачэй.

— Як-жа цёткі вас адпусцілі?

— Хто-ж будзе пакаёўку з дзіцёнкам трымаць? Як заўважылі, так і прагналі. Ды што казаць, — не помню нічога, усё забыла. Тое ўсё скончана.

— Не, не скончана. Не магу я так пакінуць гэта. Я хаця цяпер хачу выправіць свой грэх.

— Няма чаго выпраўляць: што было, тое было і прайшло, — сказала яна і, чаго ён ніяк не чакаў, яна раптам зірнула на яго і непрыемна, прывабна і жаласліва ўсміхнулася.

Маслава ніяк не чакала ўбачыць яго, асабліва цяпер і тут, і таму ў першую мінуту з‘яўленне яго здзівіла яе і прымусіла ўспомніць аб тым, чаго яна не ўспамінала ніколі. Яна ў першую мінуту ўспомніла цмяна аб тым новым цудоўным свеце пачуццяў і думак, які адкрыў ёй прыгожы юнак, каторы кахаў яе і якога яна кахала, і потым аб яго незразумелай жорсткасці і цэлым радзе зняваг, пакут, якія пайшлі ўслед за гэтым чароўным шчасцем і выцякалі з яго. Але, не маючы сілы разабрацца