Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/163

Гэта старонка не была вычытаная

як сматрыцель зноў павярнуўся да іх тварам. Ён заціснуў яе ў руцэ.

„Гэта-ж мёртвая жанчына“, думаў Нехлюдаў, гледзячы на гэты, некалі любы, цяпер апаганены пухлы твар з бліскучым, нядобрым бляскам чорных касаватых вачэй, якія сачылі за сматрыцелем і яго рукой з заціснутай паперкай. І на яго найшла мінута хістання.

Зноў той спакуснік, які гаварыў учора ўначы, загаварыў у душы Нехлюдава, як заўсёды, стараючыся вывесці яго з пытанняў аб тым, што трэба зрабіць, да пытання аб тым, што выйдзе з яго ўчынкаў і што карысна.

„Нічога ты не зробіш з гэтай жанчынай, — гаварыў гэты голас, — толькі сабе на шыю павесіш камень, які ўтопіць цябе і перашкодзіць быць карысным іншым. Даць ёй грошай, усё, што ёсць, развітацца з ёю і скончыць усё назаўсёды?“ падумалася яму.

Але тут-жа ён адчуў, што цяпер, зараз, адбываецца нешта самае важнае ў яго душы, што яго ўнутранае жыццё стаіць у гэты час нібы на хісткай вазе, якая найменшым намаганнем можа быць перацягнена ў той ці іншы бок. І ён зрабіў гэта намаганне, паклікаўшы таго бога, якога ён учора адчуў у сваёй душы, і бог тут-жа адгукнуўся ў ім.

Ён парашыў зараз сказаць ёй усё.

— Кацюша! Я прышоў да цябе прасіць выбачэння, а ты не адказала мне, ці даравала ты мне, ці даруеш мне калі-небудзь, — сказаў ён, раптам пераходзячы на ты.

Яна не слухала яго, а глядзела то на яго руку, то на сматрыцеля. Калі сматрыцель адвярнуўся, яна хутка працягнула да яго руку, схапіла бумажку і паклала за пояс.

— Дзіўнае нешта гаворыце, — сказала яна, зняважліва, як яму здалося, усміхаючыся.

Нехлюдаў адчуваў, што ў ёй ёсць нешта проста варожае яму, што абараняе яе гэткаю, якая яна цяпер, і перашкаджае яму пранікнуць да яе сэрца.

Але, дзіўная рэч, гэта яго не толькі не адштурхвала, але яшчэ больш, нейкай асаблівай, новай сілай прыцягвала да яе. Ён адчуваў, што яму трэба разбудзіць яе духоўна, што гэта страшна цяжка; але самая цяжкасць гэтай справы