Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/171

Гэта старонка не была вычытаная

„І нарэшце, па-чацвертае, — прадаўжаў адвакат, — прысяжнымі засядацелямі адказ на запытанне суда аб вінаватасці Маславай быў даны ў такой форме, якая заключала ў сабе відавочную супярэчнасць. Маслава абвінавачвалася ў наўмысным атручэнні Смелькова выключна з мэтай рабунку, які з‘яўляўся адзіным матывам забойства, прысяжныя-ж у адказе сваім адхілілі мэту абрабавання і ўдзел Маславай у крадзяжы каштоўнасцей, з чаго відавочна было, што яны мелі на ўвазе адхіліць і намер падсуднай на забойства і толькі па неразуменню, выкліканаму непаўнатой заключнага слова старшыні, не выказалі гэта патрэбным чынам у сваім адказе, а таму гэткі адказ прысяжных безумоўна патрабаваў ужывання 816 і 808 артыкулаў Устава крымінальнага судаўніцтва, г. зн. растлумачання прысяжным з боку судовага старшыні зробленай імі памылкі і звароту да новай нарады і новаму адказу на пытанне аб віноўнасці падсуднай“, прачытаў Фанарын.

— Дык чаму-ж старшыня не зрабіў гэтага?

— Я-б таксама жадаў ведаць чаму, — смеючыся, сказаў Фанарын.

— Значыцца, сенат выправіць памылку?

— Гэта гледзячы на тое, якія там ў даны момант будуць засядаць багадулы.

— Як багадулы?

— Багадулы з багадзельні. Ну, дык вось. Далей пішам: „Такі вердыкт не даваў суду права, — прадаўжаў ён хутка, — падвесці Маславу пад крымінальнае пакаранне і дапасаванне да яе З пункта 771 артыкула Устава крымінальнага судаўніцтва з‘яўляецца рэзкім і буйным парушэннем галоўных асноў нашага крымінальнага працэса. Паводле выкладзеных падстаў маю гонар хадайнічаць і т. д. і т. д. аб адмене згодна 909, 910, 2 пункта 912 і 928 артыкулаў Устава крымінальнага судаўніцтва і т. д. і т. д. і аб перадачы справы гэтай у іншае аддзяленне таго самага суда для новага разгледжання“. Так вось, усё, што можна было зрабіць, зроблена. Але буду шчырым, надзеі на поспех мала. Аднак, усё залежыць ад складу дэпартамента сената. Калі ёсць рука, пахадайнічайце.