Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/176

Гэта старонка не была вычытаная

Карабліха наліла ёй палову чашкі. Маслава выпіла, выцерлася і ў самым вясёлым настроі, паўтараючы сказаныя ёю словы: „для смеласці“, ківаючы галавой і ўсміхаючыся, пайшла за надзірацельніцай па калідоры.


XLVII

Нехлюдаў ужо даўно чакаў у сенцах.

Прыехаўшы ў астрог, ён пазваніў каля ўваходных дзвярэй і падаў дзяжурнаму надзірацелю дазвол пракурора.

— Вам каго?

— Бачыць арыштантку Маславу.

— Нельга цяпер: сматрыцель заняты.

— У канторы? — запытаў Нехлюдаў.

— Не, тут, у наведвальніцкай, — адказаў збянтэжаны, як здалося Нехлюдаву, надзірацель.

— Хіба сёння прымаюць?

— Не, асаблівая справа, — сказаў ён.

— Як-жа яго ўбачыць?

— Вось выйдуць, тады скажаце. Пачакайце.

У гэты час з бакавых дзвярэй вышаў з бліскучымі галунамі і ззяючым, глянцавітым тварам, з прасякнутымі тытуновым дымам вусамі, фельдфебель і сурова звярнуўся да надзірацеля:

— Навошта сюды пусцілі?.. У кантору…

— Мне сказалі, што сматрыцель тут, — сказаў Нехлюдаў, здзіўляючыся ад таго неспакою, які магчыма было заўважыць і ў фельдфебеля.

У гэты час унутраныя дзверы адчыніліся, і вышаў запацелы, распалены Петроў.

— Будзе памятаць, — вымавіў ён, звяртаючыся да фельдфебеля.

Фельдфебель паказаў вачыма на Нехлюдава, і Петроў замаўчаў, нахмурыўся і прайшоў у заднія дзверы.

„Хто будзе памятаць? Чаму яны ўсе гэтак збянтэжаны? Чаму фельдфебель зрабіў яму нейкі знак?“ думаў Нехлюдаў.

— Нельга тут чакаць, калі ласка — у кантору, — зноў звярнуўся фельдфебель да Нехлюдава, і Нехлюдаў ужо