Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/186

Гэта старонка не была вычытаная

апошнай модзе аблягала яго плечы і грудзі. Цяпер гэта была па апошняй модзе цывільная вопратка, якая таксама аблягала яго сытае цела і выстаўляла шырокія грудзі. Ён быў у віцмундзіры. Не гледзячы на розніцу ў гадах (Масленнікаву было каля сарака), яны былі на „ты“.

— Ну вось, дзякую, што прыехаў. Пойдзем да жонкі. А ў мяне якраз дзесяць мінут вольных перад паседжаннем. Прынцыпал-жа паехаў. Я кірую губерняй, — сказаў ён са здавальненнем, якога не мог захаваць.

— Я да цябе па справе.

— Што такое? — раптам, быццам настаражыўшыся, спалоханым і крыху суровым тонам сказаў Масленнікаў.

— У астрозе ёсць адна асоба, якой я вельмі цікаўлюся (пры слове астрог твар Масленнікава яшчэ больш зрабіўся суровым), і мне хацелася-б мець спатканне з ёю не ў агульным, а ў канторы, і не толькі ў вызначаныя дні, але і часцей. Мне сказалі, што гэта ад цябе залежыць.

— Зразумела, mon cher[1], я ўсё гатоў для цябе зрабіць, — дакранаючыся абодвума рукамі да яго кален, сказаў Масленнікаў, нібы жадаючы змякчыць сваю веліч, — гэта можна, але, бачыш, я каліф на гадзіну.

— Дык ты можаш даць мне паперу, каб я мог бачыцца з ёю?

— Гэта жанчына?

— Але.

— Дык за што-ж яна?

— За атручэнне. Але яна няправільна асуджана.

— Але, вось табе і справядлівы суд, ils n‘en font point d‘autres[2], — сказаў ён чамусьці па-французску. — Я ведаю, ты не згодзен са мною, але што-ж рабіць, c‘est mon opinion bien arrêtèe[3], — дадаў ён, выказваючы думку, якую ён у розных выглядах на працягу года чытаў у рэтраграднай, кансерватыўнай газеце. — Я ведаю, ты ліберал.

— Не ведаю, ці ліберал я, ці што-небудзь іншае, — усміхаючыся сказаў Нехлюдаў, бо ён заўсёды здзіўляўся з

  1. Мой дарагі.
  2. Іншага яны не робяць.
  3. Гэта маё цвёрдае перакананне.