Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

рашучасці, ні таго гонару і жадання здзівіць, якія былі ў маладосці. Другога-ж — адмовіцца ад тых ясных і бясспрэчных доказаў аб незаконнасці ўладання зямлёю, якія ён тады ўзяў з „Соцыяльнай статыкі“ Спенсера і бліскучае пацверджанне якім ён знайшоў потым, ужо значна пазней, у творах Генры Джорджа, — ён ніяк не мог.

І таму аконамаў ліст быў непрыемным для яго.


IV

Выпіўшы кавы, Нехлюдаў пайшоў у габінет, каб даведацца ў позве, калі трэба быць у судзе, і напісаць адказ князёўне. У габінет трэба было прайсці праз майстэрню. У майстэрні стаяў мальберт з перагорнутай пачатай карцінай, і развешаны былі эцюды. Выгляд гэтай карціны, над якой ён працаваў два гады, і эцюдаў, і ўсёй майстэрні нагадалі яму перажытае з асаблівай сілай у апошні час адчуванне бяссілля ісці далей у мастацтве. Ён тлумачыў гэта адчуванне занадта тонка развітым эстэтычным пачуццем, але ўсё-такі адчуванне гэта было вельмі непрыемным.

Сем год таму назад ён пакінуў службу, парашыўшы, што ў яго ёсць талент да малявання, і з вышыні мастацкай дзейнасці пазіраў крыху з пагардай на ўсе іншыя заняткі. Цяпер выходзіла, што ён на гэта не меў права. І таму кожны ўспамін аб гэтым быў для яго непрыемным. Ён з цяжкім адчуваннем паглядзеў на ўсе гэтыя багатыя прыстасаванні майстэрні і ў кепскім настроі ўвайшоў у габінет. Габінет быў вельмі вялікі, высокі пакой, з рознастайнымі аздабленнямі і зручнымі прыстасаваннямі.

Адразу-ж адшукаўшы ў шуфлядцы вялікага стала, пад аддзелам тэрміновыя, позву, у якой значылася, што ў судзе трэба было быць у адзінаццаць, Нехлюдаў сеў пісаць да князёўны запіску аб тым, што ён дзякуе ёй за запрашэнне і пастараецца прыехаць к абеду. Але, напісаўшы адну запіску, ён разарваў яе: было вельмі інтымна; напісаў другую — было холадна, амаль зняважліва. Ён зноў разарваў і паціснуў у сцяне гузік. У дзверы ўвайшоў