Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/204

Гэта старонка не была вычытаная

LVII

Наступным днём Нехлюдаў паехаў да адваката і расказаў яму справу Меншовых, просячы ўзяць на сябе абарону. Адвакат выслухаў і сказаў, што паглядзіць справу, і калі ўсё гэтак, як гаворыць Нехлюдаў, што вельмі магчыма, дык ён без усякай узнагароды возьмецца за абарону. Нехлюдаў, тым часам, расказаў аб арыштованых 130 чалавеках па непаразуменню і запытаў, ад каго гэта залежыць, хто вінаваты. Адвакат памаўчаў, відаць, жадаючы адказаць дакладна.

— Хто вінават? Ніхто, — сказаў ён рашуча. — Скажыце пракурору — ён скажа, што вінават губернатар, скажыце губернатару — ён скажа, што вінават пракурор. Ніхто не вінават.

— Я зараз паеду да Масленнікава і скажу яму.

— Ну-с, гэта дарэмна, — усміхаючыся, адказаў адвакат. — Гэта такая — ён не сваяк і не прыяцель? — гэта такая, дазвольце сказаць, дубіна і разам з тым хітрая скаціна.

Нехлюдаў, успомніўшы, што гаварыў Масленнікаў пра адваката, нічога не адказаў і, развітаўшыся, паехаў да Масленнікава.

Масленнікава Нехлюдаву трэба было прасіць аб двух рэчах: аб пераводзе Маславай у больніцу і аб 130 бяспашпартных, якіх без віны трымалі ў турме. Як ні цяжка яму было прасіць чалавека, якога ён не паважаў, — гэта было адзіным сродкам дасягнуць мэты, і трэба было прайсці праз гэта.

Пад‘язджаючы да дома Масленнікава, Нехлюдаў убачыў каля ганку некалькі зкіпажаў: пралёткі, каляскі і карэты, і ўспомніў, што якраз сёння быў той прыймовы дзень жонкі Масленнікава, у які ён прасіў яго прыехаць. У той час, калі Нехлюдаў пад‘язджаў да дома, адна карэта стаяла каля пад‘езда, і лёкай у капелюшы з какардай і пелярынцы падсаджваў з парогу ганка даму, якая падхапіла свой шлейф і адкрыла чорныя тонкія шчыкалаткі ў туфлях. Сярод тых экіпажаў, што ўжо стаялі, ён пазнаў закрытае ландо Карчагіных. Сівы румяны кучар пачціва і ветліва