Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/210

Гэта старонка не была вычытаная

— Не, не, ніколі, — гаварыў жаночы голас.

— Дык вось, я зраблю ўсё, — паўтарыў Масленнікаў, гасячы папяроску сваёй белай рукой з бірузовым пярсцёнкам, — а цяпер пойдзем да дам.

— Але, яшчэ вось што, — сказаў Нехлюдаў, не ўваходзячы ў гасціную і спыняючыся каля дзверы. — Мне казалі, што ўчора ў турме каралі цялесна людзей. Ці праўда гэта?

Масленнікаў пачырванеў.

— Ах, ты пра гэта? Не, mo cher, зусім цябе не трэба пускаць, ты ўсюды лезеш. Хадзем, хадзем. Annette кліча нас, — сказаў ён, падхопліваючы яго пад руку і выказваючы зноў гэткае-ж узбуджэнне, як і пасля важнай асобы, але толькі цяпер ужо не радаснае, а трывожнае.

Нехлюдаў вырваў сваю руку з яго і, нікому не кланяючыся і нічога не гаворачы, з панурым выглядам прайшоў цераз гасціную, залу, і, міма лёкаяў, якія выбеглі насустрач, у прадпакой і на вуліцу.

— Што з ім? Што ты яму зрабіў? — запытала ў мужа Annette.

— Гэта à la française[1], — сказаў нехта.

— Які гэта à la française, гэта à la zoulou[2].

— Ну, але ён заўсёды быў гэткі.

Нехта падняўся, нехта прыехаў, і шчабятанні пайшлі сваёй чаргой: грамада карысталася эпізодам з Нехлюдавым, як зручнай тэмай для размовы на сёнешнім jour fixe‘a.

На другі дзень пасля наведвання Масленнікава Нехлюлаў атрымаў ад яго на тоўстай глянцавітай з гербам і пячаткамі паперы ліст цудоўным цвёрдым почыркам аб тым, што ён напісаў аб пераводзе Маславай у больніцу ўрачу, і што, напэўна, жаданне яго будзе выканана. Было падпісана: „любячы цябе старшы таварыш“, і пад подпісам „Масленнікаў“ быў зроблены па-мастацку, вялікі і цвёрды росчарк.

— Дурань! — не мог утрымацца, каб не сказаць Нехлюдаў, асабліва за тое, што ў гэтым слове „таварыш“ ён ад-

  1. Па-французску.
  2. Па-зулуску.