Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/211

Гэта старонка не была вычытаная

чуваў, што Масленнікаў рабіў яму ласку, г. зн., не гледзячы на тое, што займаў самую маральна-брудную і ганебную пасаду, лічыў сябе вельмі важным чалавекам і думаў, калі не пальсціць, дык паказаць, што ён усё-ж такі не вельмі ганарыцца сваёй веліччу, называючы сябе яго таварышом.


LIX

Адзін з самых звычайных і пашыраных забабонаў тое, што кожны чалавек мае толькі свае пэўныя ўласцівасці, што бывае чалавек добры, злы, разумны, дурны, энергічны, апатычны і т. д. Людзі не бываюць гэткімі. Мы можам сказаць пра чалавека, што ён часцей бывае добрым, чым злым, часцей разумным, чым дурным, часцей энергічным, чым апатычным і, наадварот; але будзе няпраўда, калі мы скажам пра аднаго чалавека, што ён добры, або разумны, а пра другога, што ён злы або дурны. А мы заўсёды гэтак падзяляем людзей. І гэта няправільна. Людзі, як рэкі: вада ва ўсіх аднолькавая і ўсюды тая самая, але кожная рака бывае то вузкая, то быстрая, то шырокая, то ціхая, то чыстая, то халодная, то каламутная, то цёплая. Гэтак і з людзі. Кожны чалавек носіць у сабе зародкі ўсіх уласцівасцей чалавечых, і часам выяўляе адны, часам другія, бывае часта зусім не падобен на сябе, астаючыся, тым часам, адным і самім сабою. У некаторых людзей гэтыя змены бываюць асабліва рэзкімі. І да гэткіх людзей належаў Нехлюдаў. Змены гэтыя адбываліся ў ім і ад фізічных, і ад духоўных прычын. І гэткая змена адбылася ў ім цяпер.

Тое пачуццё ўрачыстасці і радасці аднаўлення, якое ёй перажываў пасля суда і пасля першага спаткання з Кацюшай, прайшло зусім і замянілася пасля апошняга спаткання страхам, нават брыдкасцю да яе. Ён парашыў, што не пакіне яе, не зменіць свайго рашэння ажаніцца з ёю, калі толькі яна захоча гэтага; але гэта было яму цяжка і балюча.

Наступным днём пасля свайго наведвання Масленнікава ён зноў паехаў у турму, каб пабачыць яе.

Сматрыцель дазволіў спатканне, але не ў канторы і не ў адвакацкай, а ў пакоі жаночага аддзялення. Не гледзячы