Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/215

Гэта старонка не была вычытаная

— Во дура! Навошта? Ды калі ажэніцца ён, дык ён азалоціць яе.

— Ён сказаў: „куды-б цябе ні паслалі, я за табой паеду“, — сказала Маслава. — Паедзе — паедзе, не паедзе — не паедзе. Я прасіць не буду. Цяпер ён у Пецербург едзе хадайнічаць. У яго там усе міністры сваякі, — працягвала яна, — толькі ўсё-ж такі не патрэбен ён мне.

— Вядомая справа! — раптам згадзілася Караблёва, разбіраючы свой мяшок, і, пэўна, думаючы пра іншае. — Што-ж, вінца вып‘ем?

— Я не буду, — адказала Маслава. — Піце самі.


КАНЕЦ ПЕРШАЙ ЧАСТКІ.