Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/216

Гэта старонка не была вычытаная

ЧАСТКА ДРУГАЯ


I

Праз два тыдні справа магла слухацца ў сенаце, і к гэтаму часу Нехлюдаў збіраўся паехаць у Пецербург і, у выпадку няўдачы, падаць прашэнне на высачайшае імя, як раіў адвакат, які пісаў прашэнне. І ў выпадку, калі скарга не дасць вынікаў, да чаго, па думцы адваката, трэба быць гатовым, бо касацыйныя падставы вельмі слабыя, партыя катаржных, да якой належала Маслава, магла адправіцца ў пачатку чэрвеня, і таму дзеля таго, каб падрыхтавацца да падарожжа за Маславай у Сібір, — што было цвёрда вырашана Нехлюдавым, — трэба было цяпер-жа з‘ездзіць па вёсках, каб упарадкаваць там свае справы.

Раней за ўсё Нехлюдаў паехаў ў Кузмінскае, бліжэйшы вялікі, чарназемны маёнтак, які даваў голоўны прыбытак. Ён жыў у гэтым маёнтку ў дзяцінстве і ў юнацтве, потым ужо дарослым два разы быў у ім і аднаго разу па просьбе маці прывозіў туды аконама-немца і правяраў з ім гаспадарку, так што ён даўно ведаў становішча маёнтка і адносіны сялян да канторы, г. зн. да землеўласніка. Адносіны сялян да землеўласніка былі такія, што сяляне знаходзіліся, гаворачы пачціва, у поўнай залежнасці, а кажучы проста, — у рабстве ў канторы. Гэта было не жывое рабства, як тое, якое было адменена ў б1-м годзе, рабства пэўных асоб гаспадару, але рабства агульнае ўсіх беззямельных або малазямельных сялян буйным землеўласнікам наогул і пераважна, а часам і выключна тым, сярод якіх жылі сяляне. Нехлю-