Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/223

Гэта старонка не была вычытаная

нанні з худымі, зморшчанымі тварамі і выстаўленымі з-пад кафтанаў худымі лапаткамі мужыкоў.

— Вось князь хоча вам дабро зрабіць — зямлю аддаць, толькі вы таго не варты, — сказаў аконам.

— Як не варты, Васілій Карлыч, хіба мы табе не рабілі? Мы дужа здаволены паняй-нябожчыцай, царства нябеснае, і малады князь, дзякуй яму, нас не пакідае, — пачаў рыжаваты мужык-красамоўца.

— Я затым і склікаў вас, што хачу, калі вы жадаеце гэтага, аддаць вам усю зямлю, — вымавіў Нехлюдаў.

Мужыкі маўчалі, нібы не разумеючы ці не верачы.

— У якім, значыцца, сэнсе зямлю аддаць? — сказаў адзін, сярэдніх год, мужык у паддзёўцы.

— Аддаць вам у наймы, каб вы карысталіся за невялікую плату.

— Разлюбезная справа, — сказаў адзін дзед.

— Толькі-б пад сілу плацёж быў, — сказаў другі.

— Зямлю чаму не ўзяць!

— Нам справа прывычная, — зямлёй кормімся!

— Вам-жа спакайней, толькі ведай — атрымлівай грошы, а то грэху колькі! — пачуліся галасы.

— Грэх ад вас, — сказаў немец, — калі-б вы працавалі ды парадак трымалі…

— Нельга нашаму брату, Васілій Карлыч, — загаварыў востраносы худы дзед. — Ты кажаш, навошта каня пусціў у хлеб, а хто яго пускаў: я за цэльны дзень, а дзень, што год, намахаўся касою, мабыць заснуў у начным, а ён у цябе ў аўсах, а ты з мяне скуру лупіш.

— А вы-б парадак вялі.

— Добра табе казаць — парадак, — сіла наша не бярэ, — адказаў высокі чорнавалосы, скрозь валасаты, нестары мужык.

— Дык я казаў вам, абгарадзілі-б.

— А ты лесу дай, — ззаду заступіўся маленькі, убогі мужычок. — Я хацеў летась агарожу зрабіць, дык ты мяне