Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/227

Гэта старонка не была вычытаная

тут на рацэ гэтыя гукі пранікаў па мокрай бялізне з-за роўнамернага шуму млына, якраз таксама вясновы вецер варушыў яго валасы па мокрым ілбе і лісткамі на зрэзаным скрозь нажом падаконніку, і якраз таксама спалохана праляцела міма вуха муха, і ён не толькі ўспомніў сябе восемнаццацігадовым хлапчуком, але адчуў такім самым, з той-жа свежасцю, чыстатой і напоўненым самымі вялікімі магчымасцямі будучыняй і разам з тым, як гэта бывае ў сне, ён ведаў, што гэтага ўжо няма, і яму зрабілася страшна сумна.

— Калі загадаеце есці? — запытаў прыказчык, усміхаючыся.

— Калі хочаце, — я не галодны. Я пайду пагуляю па вёсцы.

— А ці не будзе вам прыемна ў дом прайсці, у мяне ўсё ў парадку ўнутры. Прашу паглядзець, калі знадворку…

— Не, пасля, а цяпер скажыце, калі ласка, ці ёсць у вас жанчына Матруна Харына?

Гэта была цётка Кацюшы.

— А як-жа, на вёсцы, ніяк не магу з ёй справіцца. Шынок трымае. Ведаю і выкрываю, і лаю яе, а калі акт складаць — шкада: старая, унукі ў яе, — сказаў прыказчык усё з той самай усмешкай, якая выказвала і жаданне быць карысным гаспадару, і ўпэўненасць у тым, што Нехлюдаў, якраз таксама, як і ён, разумее розныя справы.

— Дзе яна жыве? Я-б схадзіў да яе.

— У канцы слабады, з таго боку трэцяя хатка. На левай руцэ цагельная хата будзе, а тут за цагельнай хатай і яе хаціна. Ды я вас правяду лепш, — радасна ўсміхаючыся, гаварыў прыказчык.

— Не, дзякую вам, я знайду, а вы, калі ласка, загадайце абвясціць мужыкам, каб сабраліся: мне трэба пагаварыць з імі аб зямлі, — сказаў Нехлюдаў, наважваючыся тут скончыць з мужыкамі таксама, як і ў Кузмінскім, і, калі можна, сёння-ж увечары.


IV

Вышаўшы за вароты, Нехлюдаў сустрэў на цвёрда ўтоптанай сцежцы, на зарослым падарожнікам і клапоўнікам выгане, сялянскую дзяўчыну ў пярэстым фартуху і падвес-