Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/228

Гэта старонка не была вычытаная

камі ў вушах, якая хутка пераступала жоўтымі босымі нагамі. Варочаючыся ўжо назад, яна хутка махала адной левай рукой упоперак свайго ходу, а правай моцна прыціскала да жывата чырвонага пеўня. Певень, ківаючы сваім чырвоным грэбенем, здаваўся зусім спакойным і толькі закатываў вочы, то выпростваў, то падымаў адну чорную нагу, чапляючы кіпцюрамі за фартух дзяўчыны. Калі дзяўчына пачала падыходзіць да пана, яна спачатку суняла ход і перайшла з бегу на крок, параўнаўшыся-ж з ім, спынілася і, размахнуўшыся назад галавой, пакланілася яму, і толькі калі ён прайшоў, пайшла з пеўнем далей. Спускаючыся да калодзежа, Нехлюдаў сустрэў яшчэ бабульку, якая несла на згорбленай спіне і бруднай зрэбнай кашулі поўныя вёдры. Бабулька асцярожна паставіла вёдры і таксама, з размахам назад, пакланілася яму.

За калодзежам пачыналася вёска. Быў ясны гарачы дзень, і ў 10 гадзін ужо парыла, збіраліся хмары і зрэдку закрывалі сонца. Па ўсёй вуліцы стаяў востры, едкі і непрыемны пах гною; ён ішоў і ад калёс, якія павольна цягнуліся на гару па глянцавіта-ўбітай дарозе і, галоўнае, з раскопанага гною двароў, паўз адчыненыя вароты, каля якіх праходзіў Нехлюдаў. Мужыкі, босыя, у запэцканых гнойнай жыжай кашулях і нагавіцах ішлі за вазамі ўгору, азіраючыся на высокага тоўстага пана, які ішоў угору па вёсцы, цераз крок датыкаючыся да зямлі глянцавітым каленчатым кіем з бліскучым набалдашнікам, і шэры капялюш яго ззяў на сонцы сваёй шаўковай істужкай. Мужыкі, якія зварачаліся з поля, трасучы трушком на перадках пустых калёс, здымаючы шапкі, здзіўлена сачылі як незвычайны чалавек ішоў па іхняй вуліцы; бабы выходзілі за вароты і на ганкі і паказвалі яго адна адной, праводзячы вачыма.

Калі Нехлюдаў праходзіў паўз чацвертыя вароты, яго спынілі высока накладзеныя ўціснутым гноем з падкладзенай на яго рагожкай для сядзення калёсы, якія з рыпам выязджалі з варот.

Шасцігадовы хлопчык, усхваляваны чаканнем катання, ішоў за возам. Малады мужык у лапцях, шырока крочачы, выганяў каня за вароты. Доўганогае блакітнае маладое