Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/234

Гэта старонка не была вычытаная

— Я вось што прышоў запытаць: ці памятаеш ты Кацюшу Маславу?

— Кацярыну? Як-жа не памятаць — яна мне пляменніца… Як не памятаць; і слёз, слёз колькі я па ёй праліла. Я-ж усё ведаю. Хто, бацюхна, перад богам не грэшны, перад царам не вінаваты? Справа маладая, таксама чай-кофе пілі, ну і спакусіў д‘ябал, ён-жа дужы таксама. Што-ж зробіш? Каб ты яе кінуў, а ты як яе ўзнагародзіў — сто рублёў даў. А яна што зрабіла? Неразумнай была. Каб яна мяне слухалася, яна-б жыць магла. Ды хаця і пляменніца мне, а проста скажу — дзеўка неразумная. Я-ж яе пасля да якога месца добрага прыставіла; не хацела скарыцца, аблаяла пана. Хіба нам можна паноў лаяць? Ну, яе і прагналі, А потым зноў-жа ў ляснічага жыць можна было, ды вось не захацела.

— Я запытаць хацеў пра дзіця. Яна-ж у вас радзіла? Дзе дзіцёнак?

— Дзіцёнка, бацюхна мой, я тады добра абмеркавала. Ёй дужа цяжка было, не спадзяваліся, што ачуняе. Я і ахрысціла хлопчыка, як трэба, і ў выхаваўчы дом накіравала. Ну, ангельскую душу што-ж марынаваць, калі маці памірае. Іншыя гэтак робяць, што пакінуць дзіцёнка, не кормяць, — ён і памрэ; але я думаю: што не гэтак, лепей пастараюся, пашлю ў выхаваўчы дом. Грошы былі, ну і завезлі.

— А нумар быў?

— Нумар быў, але памёр ён тады-ж. Яна казала: як прывезлі, а ён і кончыўся.

— Хто яна?

— А самая гэтая жанчына, у Скародным жыла. Яна гэтым займалася. Маланняй звалі, памерла яна цяпер. Разумная была жанчына, — яна-ж вось як рабіла. Бывала прынясуць да яе дзіцёнка, яна возьме і трымае яго ў сябе ў хаце, прыкармлівае. І прыкармлівае, бацюхна ты мой, покуль на адпраўку збярэ. А як збярэ траіх або чацвярых, адразу і вязе. Так у яе было разумна зроблена: гэткая люлька вялікая, як двухспальная, і туды і сюды класці. І білца прыроблена. Вось яна іх пакладзе чацвярых, галоўкамі паасобку, каб не стукаліся, ножкамі разам, так і вязе адразу