Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/236

Гэта старонка не была вычытаная

жанчына з дзіцёнкам, потым бабулька, потым яшчэ жанчына. Усе гаварылі аб сваёй галечы і прасілі дапамагчы. Нехлюдаў раздаў тыя шэсцьдзесят рублёў дробнымі паперкамі, якія былі ў яго кашальку, і з страшным сумам на сэрцы вярнуўся дамоў, г. зн. у флігель прыказчыка. Прыказчык, усміхаючыся, сустрэў Нехлюдава з паведамленнем, што мужыкі збяруцца ўвечары. Нехлюдаў падзякаваў яму і, не ўваходзячы ў пакой, пайшоў хадзіць у сад па абсыпаных белымі пялёсткамі яблынёвых кветак зарослых сцежках, абмяркоўваючы ўсё тое, што ён бачыў.

Спачатку каля флігеля было ціха, але потым Нехлюдаў пачуў, як у прыказчыкавым флігелі два ўзлаваныя жаночыя галасы перабівалі адзін аднаго, з-за якіх толькі зрэдку чуўся спакойны голас прыказчыка, што ўсміхаўся. Нехлюдаў прыслухаўся.

— Сіла мая не бярэ, што-ж ты крыж з шыі цягнеш? — гаварыў адзін узлаваны бабскі голас.

— Ды толькі-ж забегла, — гаварыў другі голас. — Аддай, жажу. А то што-ж мардуеш і скаціну і дзяцей без малака?

— Заплаці ці адпрацуй, — адказаў спакойны голас прыказчыка.

Нехлюдаў вышаў з саду і падышоў да ганка, каля якога стаялі дзве ўскудлачаныя бабы; адна з іх, відавочна, была цяжарная на апошнім месяцы. На сходнях ганка, склаўшы рукі ў кішэні парусінавага паліто, стаяў прыказчык. Убачыўшы пана, бабы змоўклі і пачалі папраўляць хусткі на галовах, а прыказчык выняў рукі з кішэняў і пачаў усміхацца. Справа была ў тым, што мужыкі, як гэта гаварыў прыказчык, наўмысля пускалі сваіх цялят і нават кароў на панскі луг. І вось двух кароў з двароў гэтых баб злавілі на лузе і загналі. Прыказчык патрабаваў з баб па ЗО капеек з каровы або два дні адпрацоўкі. Бабы-ж сцвярджалі: па-першае, што каровы іхнія толькі зайшлі, па-другое, што грошай у іх няма, і, па-трэцяе, хаця-б і за абяцанне адпрацоўкі, патрабавалі безадкладнага звароту кароў, якія стаялі з ранку ў загародзе без корму і жаласліва рыкалі.

— Колькі папраўдзе прасіў, — гаварыў прыказчык, з усмешкай азіраючыся на Нехлюдава, быццам запрашаючы