Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/239

Гэта старонка не была вычытаная

падаткі і на справы грамадскія. Гэта не было Single-tax[1], але найбольш магчымае пры цяперашнім становішчы набліжэнне да яе. Галоўнае-ж было тое, што ён адмаўляўся ад карыстання правам зямельнай уласнасці.

Калі ён прышоў дамоў, прыказчык, асабліва радасна ўсміхаючыся, запрасіў абедаць, баючыся, каб не пераварыўся і не перасмажыўся прыгатаваны яго жонкай, з дапамогай дзяўчыны з падвескамі, пачастунак.

Стол быў накрыт зрэбным абрусом, вышываны ручнік быў замест сарветкі, і на стале ў vieux-saxe[2], з адламанай ручкай супавай чашцы быў бульбяны суп з тым самым пеўнем, які выстаўляў то адну, то другую чорную нагу і цяпер быў разрэзаны, нават рассечаны на кавалкі, у шмат якіх месцах пакрытыя валасамі. Пасля супу быў той самы певень з падсмажанымі валасамі і сырнікі з вялікай колькасцю масла і цукру. Як ні мала смачна ўсё гэта было, Нехлюдаў еў, не заўважаючы таго, што есць; гэтак ён быў захоплен сваёй думкай, якая адразу пазбавіла яго ад таго суму, з якім ён прышоў з вёскі.

Прыказчыкава жонка выглядвала з-за дзвярэй у той час як спалоханая дзяўчына з падвескамі падавала страву, а сам прыказчык, горды ўмельствам жонкі, усё больш і больш радасна ўсміхаўся.

Пасля абеду Нехлюдаў прымусіў сесці прыказчыка і, для таго, каб праверыць сябе і разам з тым выказаць каму-небудзь тое, што яго гэтак займала, расказаў яму свой праект аддачы зямлі сялянам і запытаў, як ён думае пра гэта. Прыказчык, усміхаючыся, рабіў выгляд, што ён гэта самае даўно думаў і вельмі рад слухаць, але, па сутнасці, нічога не разумеў, відаць не таму, што Нехлюдаў незразумела гаварыў, але таму, што з гэтага праекта выходзіла тое, што Нехлюдаў адмаўляецца ад сваёй выгоды для выгоды іншых, а тым часам ісціна аб тым, што кожны чалавек клапоціцца толькі аб сваёй выгодзе за кошт выгоды іншых людзей, гэтак укаранілася ў свядомасці прыказчыка, што ён думаў, што чаго-небудзь не разумее, калі Нехлюдаў

  1. Адзіны падатак.
  2. Старажытны саксонскі фарфар.