Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/247

Гэта старонка не была вычытаная

зумець усю справу гаспадара мне не пад сілу. Але выконваць яго волю, напісаную ў маім сумленні, — гэта мне пад сілу, і гэта я ведаю цвёрда. І калі раблю, бываю зусім спакойным„“.

Дожджык ішоў ужо ліўнем і сцякаў з дахаў з цурчаннем у кадку; маланка радзей асвятляла двор і дом. Нехлюдаў вярнуўся ў пакой, распрануўся і лёг на ложак, баючыся клапоў, бо адарваныя брудныя паперкі сцен прымушалі падазраваць іхнюю прысутнасць.

„Так, адчуваць сябе не гаспадаром, а слугой“, думаў ён і радаваўся гэтай думцы.

Боязкасць яго апраўдалася. Толькі ён пагасіў свячу, яго, абліпаючы, пачалі кусаць клапы.

„Аддаць зямлю, ехаць у Сібір, — блохі, клапы, бруд… Ну, што-ж, калі трэба цярпець гэта, — буду цярпець“. Але, не гледзячы на ўсё жаданне, ён не мог вытрымаць гэтага і сеў ля адчыненага акна, любуючыся, як хутка адыходзіць хмара і адкрываецца зноў месяц.


IX

Досвіткам толькі Нехлюдаў заснуў, і таму наступным днём прачнуўся позна.

Апоўдня сем выбраных мужыкоў, запрошаных прыказчыкам, прышлі ў яблыневы сад пад яблыні, дзе ў прыказчыка быў зроблен на слупіках, убітых у зямлю, столік і лавачкі. Даволі доўга сялян прасілі надзець шапкі і сесці на лавачкі. Асабліва ўпарта трымаў перад сабой, па правілу, як трымаюць на пахаванні, сваю падраную шапку былы салдат, абуты сёння ў чыстыя анучы і лапці. Калі-ж адзін з іх, паважнага выгляду шырокі дзед, з кольцамі поўсівой барады, як у Майсея, Мікель-Анджэло, і сівымі густымі кучаравымі валасамі вакол загарэлага і аголенага карычневага ілба, надзеў сваю вялікую шапку і, захінуўшы новы саматканы кафтан, пралез на лаўку і сеў, астатнія паселі ўслед за ім.

Калі ўсе размясціліся, Нехлюдаў сеў супроць іх і, абапёршыся лакцём на стол над паперкай, у якой у яго быў напісан канспект праекта, пачаў выкладаць яго.