Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/251

Гэта старонка не была вычытаная

— Потым, як падзяліць зямлю па якасці, — сказаў Нехлюдаў. — Завошта адным будзе чарназём, а другім гліна ды пясок?

— А раздаць надзеламі, каб усім роўна, — сказаў пячнік.

На гэта Нехлюдаў адказаў, што справа датычыцца не дзеляжу ў адным вобчастве, а аб дзеляжы зямлі наогул у розных губернях. Калі зямлю дармова аддаць сялянам, дык завошта адны будуць уладаць добрай, а другія дрэннай зямлёй? Усім захочацца на добрую зямлю.

— Так точна, — сказаў салдат.

Астатнія маўчалі.

— Так што гэта не так проста, як здаецца, — сказаў Нехлюдаў. — І пра гэта не мы адны, а многа людзей думае. І вось ёсць адзін амерыканец, Джордж, дык ён вось як надумаў. І я згодзен з ім.

— Ды ты гаспадар, ты і аддай. Што табе? Твая воля, — сказаў сярдзіты дзед.

Перарыў гэты збянтэжыў Нехлюдава; але ён са здавальненнем заўважыў, што і не ён адзін быў нездаволен гэтым перарывам.

— Пачакай, дзядзька Сямён, хай ён раскажа, — сваім пагрозлівым басам сказаў разважлівы мужык.

Гэта ўзбадзёрыла Нехлюдава, — ён пачаў тлумачыць ім па Генры Джорджу праект адзінага падатку.

— Зямля — нічыя, божая, — пачаў ён.

— Гэта так. Так точна, — адгукнуліся некалькі галасоў.

— Уся зямля агульная. Усе маюць на яе роўнае права. Але ёсць зямля лепшая і горшая. І кожны жадае ўзяць добрую. Як-жа зрабіць, каб усім было роўна? А так, каб той, хто будзе валодаць добрай, плаціў-бы тым, якія не валодаюць зямлёй, тое, што яго зямля варта, — сам сабе адказваў Нехлюдаў. — А так як цяжка размеркаваць, хто каму павінен плаціць, і з той прычыны, што на грамадскія патрэбы неабходна збіраць грошы, дык і зрабіць так, каб той, хто валодае зямлёй, плаціў-бы ў вобчаства на ўсялякія патрэбы тое, што яго зямля варта. Гэтак усім роўна будзе. Хочаш валодаць зямлёй — плаці за добрую зямлю больш, за дрэнную меней. А не хочаш валодаць —