Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/257

Гэта старонка не была вычытаная

дасна. Зямля ўся была ў сялян. Яны нічога не плацілі, нядоімкі было больш, як 80 тысяч. Я за адзін год усё змяніў і даў апецы на 70 проц. больш. А? — спытаў ён з гонарам.

Нехлюдаў успомніў, што чуў, як гэты Шэнбок іменна таму, што ён прасвістаў усю сваю маёмасць і нарабіў неадплатных даўгоў, быў па нейкай асаблівай пратэкцыі прызначан апекуном маёмасці старога багацея, які праматаў сваю маёмасць, і цяпер, пэўна, жыў з гэтай апекі.

„Як-бы збавіцца ад яго, не зняважыўшы яго?“ думаў Нехлюдаў, гледзячы на яго глянцавіты, наліты твар з нафіксатуаранымі вусамі і слухаў яго добрадушна-таварыскую балбатню аб тым, дзе добра кормяць, і хвальбу тым, як ён наладзіў справы апекі.

— Ну, дык дзе-ж абедаем?

— Мне няма калі, — сказаў Нехлюдаў, гледзячы на гадзіннік.

— Дык вось што. Увечары сёння скачкі. Ты будзеш?

— Не, я не буду.

— Прыязджай. Сваіх ужо ў мяне няма. Але я стаўлю, на Грышыных коней. Помніш? У яго добрая стайня. Дык вось прыязджай, і павячэраем.

— І вячэраць не магу, — усміхаючыся, сказаў Нехлюдаў.

— Ну што-ж гэта? Ты куды цяпер? Хочаш, я давязу.

— Я да адваката. Ён тут за рогам, — сказаў Нехлюдаў.

— А, ты-ж нешта ў астрозе робіш? Астрожным хадатаем зрабіўся? Мне Карчагіны гаварылі, — смеючыся, загаманіў Шэнбок. — Яны паехалі ўжо. Што такое? Раскажы!

— Але, але, усё гэта праўда, — адказаў Нехлюдаў, — што-ж расказваць на вуліцы!

— Ну, канешне, канешне, ты-ж заўсёды дзіваком быў. Дык прыедзеш на скачкі?

— Не, не магу і не хачу. Ты, калі ласка, не злуйся.

— Вось, злавацца! Ты дзе стаіш? — запытаў ён, і раптам твар яго зрабіўся сур‘ёзным, вочы спыніліся, бровы падняліся. Ён, відавочна, хацеў успомніць, і Нехлюдаў убачыў у ім зусім такі самы тупы выраз, як у таго чалавеказ паднятымі брывамі і адтапыранамі губамі, які здзівіў яго ў акне тракціра.