Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

вольнай рукой так, што роўніца рукі была перпендыкулярна да напрамку яго руху, хутка ішоў па калідоры.

— Міхаіл Пятровіч прасіў даведацца, ці гатовы вы, — запытаў у яго сакратар.

— Зразумела, я заўсёды гатоў, — сказаў таварыш пракурора. — Якая справа першая?

— Атручэнне.

— І вельмі добра, — сказаў таварыш пракурора, — але ён зусім не знаходзіў гэта вельмі добрым: ён не спаў усю ноч. Яны праважалі таварыша, многа пілі і гулялі да 2 гадзін, а потым паехалі да жанчын у той самы дом, у якім шэсць месяцаў перад гэтым яшчэ была Маслава, так што акурат справу аб атручэнні ён не паспеў прачытаць і цяпер хацеў перагледзець яе. Сакратар-жа наўмысля, ведаючы, што ён не чытаў справы аб атручэнні, параіў старшыні пусціць яе першай. Сакратар быў чалавекам ліберальнага, нават радыкальнага кірунку думак. А Брэве быў кансерватыўным і, нават, як усе служачыя ў Расіі немцы, асабліва адданы правасуддзю, і сакратар не любіў яго і зайздросціў яго месцу.

— Ну, а як аб скапцах? — запытаў сакратар.

— Я сказаў, што не магу, — сказаў таварыш пракурора, — за адсутнасцю сведкаў, так і заяўлю суду.

— Але-ж усёроўна…

— Не магу, — сказаў таварыш пракурора і, зноў махаючы рукой, прабег у свой габінет.

Ён адкладаў справы аб скапцах за адсутнасцю зусім нязначнага і непатрэбнага для справы сведкі толькі таму, што справа гэтая, разглядваючыся ў судзе, дзе склад прысяжных быў інтэлігентным, магла скончыцца апраўданнем.

Са старшынёю было ўмоўлена, што гэтая справа павінна была быць перанесена на сесію павятовага горада, дзе будуць пераважна сяляне, і таму больш шансаў абвінавачвання.

— Рух па калідоры ўсё павялічваўся. Больш за ўсё народу было каля залы грамадзянскага аддзялення, ў якім праходзіла тая справа, аб якой гаварыў самавіты пан прысяжным, аматар судовых спраў. У зроблены перапынак з гэтай залы