Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/280

Гэта старонка не была вычытаная

Вольф толькі што паснедаў і, як звычайна, узбадзёрваючы траўленне курэннем цыгаркі і прагулкай па пакоі, прыняў Нехлюдава. Владзімір Васільевіч Вольф быў сапраўды un homme trés comme il faut, і гэту сваю ўласцівасць ставіў вышэй за ўсё, з вышыні яе глядзеў на ўсіх іншых людзей і не мог не цаніць высока гэтай уласцівасці, таму што дзякуючы толькі ёй ён зрабіў бліскучую кар‘еру, тую самую, якую жадаў, г. зн. шляхам жаніцьбы набыў маёмасць, якая давала 18 тысяч даходу, і сваімі намаганнямі — месца сенатара. Ён лічыў сябе не толькі un homme trés comme il faut, але яшчэ і чалавекам рыцарскай сумленнасці. Пад сумленнасцю-ж ён разумеў тое, каб не браць з прыватных асоб паціху хабараў. Выпрошваць-жа сабе ўсялякія прагоны, пад‘ёмныя, арэнды ад дзяржавы, па-рабскаму выконваючы за гэта ўсё, што-б ні патрабаваў ад яго ўрад, ён не лічыў несумленным. Загубіць-жа, разарыць, быць вінавайцай высылкі і зняволення сотняў нявінных людзей, з прычыны іхняй любові да свайго народу і рэлігіі бацькоў, як ён зрабіў гэта, калі быў губернатарам у адной губерні Царства Польскага, ён не толькі не лічыў несумленным, але лічыў учынкам прыстойным, мужным, патрыятычным; не лічыў таксама несумленным тое, што ён абабраў закаханую ў сябе жонку і швагерку. Наадварот, лічыў гэта разумным упарадкаваннем свайго сямейнага жыцця.

Сямейнае жыццё Владзіміра Васільевіча складалася з яго бязвольнай жонкі, швагеркі, маёмасць якой ён таксама прыўласніў, прадаўшы яе маёнтак і паклаўшы яе грошы на сваё імя, і ціхая, запужаная, непрыгожая дачка, жыццё якой было цяжкае і самотнае: апошні час яна знайшла сабе ўцеху ў евангелізме — у сходах у Aline і ў графіні Кацярыны Іванаўны.

Сын-жа Владзіміра Васільевіча — добрадушны, барадаты ў 15 год, які з таго часу і пачаў піць і распуснічаць, што і працягваў рабіць і да дваццацігадавога ўзросту, — быў выгнаны з дому за тое, што нідзе не скончыў курса і, абарачаючыся ў дрэнным асяроддзі і робячы даўгі, кампраметаваў бацьку. Бацька аднаго разу заплаціў за сына 230 рублёў доўгу, заплаціў і другі раз 600 рублёў; але сказаў сыну, што гэта апошні раз, што калі ён не выправіцца, дык ён