Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/285

Гэта старонка не была вычытаная

добная да яго, у модным плацці стаяла на каленках, закрыўшы твар рукамі.

Аратар раптам адкрыў твар і выклікаў на ім вельмі падобную на сапраўдную ўсмешку, якой акторы выказваюць радасць, і салодкім, пяшчотным голасам пачаў гаварыць:

— А паратунак ёсць. Вось ён, лёгкі, радасны. Паратунак гэты — пралітая за нас кроў адзінага сына божага, які аддаў сябе за нас на мучэнні. Яго мучэнні, яго кроў выратуе нас. Браты і сёстры, — зноў са слязамі ў голасе пачаў гаварыць ён, — аддзякуем бога, які ахвяраваў адзінага сына за род чалавечы. Святая кроў яго…

Нехлюдаву зрабілася гэтак балюча брыдка, што ён паціху ўстаў і, маршчынячыся, і стрымліваючы крактанне сораму, вышаў на цыпачках і пайшоў у свой пакой.


XVIII

Наступным днём, толькі што Нехлюдаў апрануўся і збіраўся ісці ўніз, як лёкай прынёс яму картачку маскоўскага адваката. Адвакат прыехаў па сваіх справах і разам з тым для таго, каб прысутнічаць пры разглядзе справы Маславай у сенаце, калі яна хутка будзе слухацца. Тэлеграма, дасланая Нехлюдавым, раз‘ехалася з ім. Даведаўшыя ад Нехлюдава, калі будзе слухацца справа Маславай і хто сенатары, ён усміхнуўся.

— Якраз усе тры тыпы сенатараў, — сказаў ён. — Вольф — гэта пецербургскі чыноўнік, Скавароднікаў — гэта вучоны юрыст і Бэ — гэта практычны юрыст, а таму больш за ўсіх жывы, — сказаў адвакат. — На яго больш усяго надзеі. Ну, а што-ж у камісіі прашэнняў?

— Вось сёння паеду да барона, Вараб‘ёва, учора не мог дабіцца аудыенцыі.

— Вы ведаеце, чаму барон — Вараб‘ёў? — сказаў адвакат, адказваючы на некалькі камічную інтанацыю, з якой Нехлюдаў вымавіў гэты іншаземны тытул у злучэнні з гэткім рускім прозвішчам. — Гэта Павел за нешта ўзнагародзіў яго дзеда, — здаецца, камер-лёкая, — гэтым тытулам. Нечым вельмі дагадзіў яму. — Зрабіць яго баронам, майму нораву не пярэч!