Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/286

Гэта старонка не была вычытаная

Так і пайшоў: барон Вараб‘ёў. І вельмі ганарыцца гэтым. А вялікі прайдзісвет.

— Дык вось да яго еду, — сказаў Нехлюдаў.

— Ну, і добра, паедзем разам. Я вас давязу.

Перад тым, як паехаць, ужо ў прадпакоі Нехлюдава сустрэў лёкай з запіскай да яго ад Mariette.

„Pour vous faire plaisir, j‘ai agi tout à fait contre mes principes, et j‘ai, intercedè auprés de mom mari pour votre protègée. Il se trove que cette personne peut être relachée immédiatement. Mon mari a ecrit au commandant. Venez donc не па справах. Ie vous attend[1]. M“.

— Ну, як? — сказаў Нехлюдаў адвакату. — Гэта-ж жахліва. Жанчына, якую яны трымаюць сем месяцаў у адзіночным зняволенні, высвятляецца, ні ў чым не вінавата, і, каб яе выпусціць, трэба было сказаць толькі адно слова.

— Гэта заўсёды так. Ну, прынамсі, вы дасягнулі жаданага.

— Але, ды толькі гэты поспех засмучае мяне. Значыць, што-ж там робіцца? Навошта-ж яны трымалі яе?

— Ну, гэта лепш не апрафандаваць. Дык я вас давязу, — сказаў адвакат, калі яны вышлі на ганак і раскошная карэта рамізніка, узятая адвакатам, пад‘ехала да ганку. — Вам-жа да барона Вараб‘ёва?

Адвакат сказаў фурману куды ехаць, і добрыя коні хутка падвезлі Нехлюдава да дома, дзе жыў барон. Барон быў дома. У першым пакоі быў малады чыноўнік у віцмундзіры, з надзвычай доўгай шыяй і выпятым кадыком і надзвычайна лёгкай хадой, і дзве дамы.

— Ваша прозвішча? — запытаў малады чыноўнік, з кадыком, надзвычайна лёгка і грацыёзна пераходзячы ад дам да Нехлюдава.

Нехлюдаў сказаў.

— Барон гаварыў пра вас. Зараз!

Малады чыноўнік прайшоў у зачыненыя дзверы і вывеў

  1. Каб зрабіць вам прыемнасць, я парушыла мае правілы і хадайнічала перад мужам за вашу пратэжэ. Высветлілася, што гэту асобу можна неадкладна вызваліць. Муж напісаў каменданту. Прыязджайце не па справах. Чакаю вас.